Для жительницы аг. Хотилы Янины Волк флоксы — бальзам для души

Общество

Кожны раз, калі ў якім палісадніку бачу флёксы, успамінаю родны дом. Не той, дзе пражыла да замуства, а ў якім нарадзілася — у маленькай вёсачцы на Лучайшчыне. У кожным панадворку вяскоўцаў расло шмат кветак. У тым ліку і ў нашым. Мамінымі любімымі былі флёксы. Рознакаляровыя, яны палымнелі ўсё лета, напаўняючы вечарам наваколле чароўным водарам. Калі наша сям’я перабралася ў Цешалава, мама перавезла туды і кветкі. На жаль, на новым месцы яны так не буялі, як на ранейшым. Магчыма, ім, як і чалавеку, цяжка было прыжывацца.

Гэтыя ўспаміны ўсплылі зноў пасля таго, як жыхарка Хаціл Іна Хацяновіч даслала фота сваёй мамы Яніны Волк у яркім кветніку.

Для жительницы аг. Хотилы Янины Волк флоксы — бальзам для души

— Мама апантаная кветкамі, — расказвала Іна. — А флёксы для яе — бальзам для душы. Наша сям’я доўгі час жыла ў Шчотках. Пазней пераехала ў Хацілы. Мама ўсё жыццё была цялятніцай. А праца гэта цяжкая. Мы з сястрой Марынай часта ёй дапамагалі на ферме. Цяпер і самі працуем на рабатызаванай. І калі расказваем маме пра сучасныя ўмовы і тэхналогіі, яна дзіву даецца.

Пры пераездзе сям’і Волк у Хацілы кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла ёй дом. Вакол яго заўсёды ідэальны парадак. І хоць гаспадара ўжо няма 9-ы год, Яніна Эдмундаўна з усім спраўляецца. Шмат дапамагае старэйшы ўнук Саша, які пасля смерці дзядулі ўзяў апеку над бабуляй.

Для жительницы аг. Хотилы Янины Волк флоксы — бальзам для души

Усе дзеці Эдмундаўны засталіся ў ААТ «Хацілы-агра». Сын Андрэй — перадавы механізатар. Цяпер заняты на жніве. Маці з нецярпеннем чакае выхаду кожнага нумара раёнкі, каб убачыць сынавы намалоты. Дочкі Марына Міхновіч і Іна Хацяновіч працуюць аператарамі на ферме. Іх прозвішчы таксама пастаянна значацца сярод найлепшых у раёне.

Яніна Волк даўно на пенсіі. Яе занятак — кветнікі ды агарод. У цяпліцы ўсыпаны пладамі калівы памідораў. На градках расце багаты ўраджай агуркоў, капусты і іншай гародніны. За ўсім гэтым — крапатлівая праца, якая Яніне Волк прыносіць задавальненне.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.