Каждый год природа испытывает земледельцев на прочность и профессионализм

Сельское хозяйство

Кожны год прырода выпрабоўвае земляробаў на трываласць, прафесіяналізм і разваротлівасць, падносячы розныя складанасці, якія перашкаджаюць атрымаць высокі ўраджай, убраць яго ў сціслыя тэрміны. Мінулай восенню ўсё складвалася, здаецца, найлепшым чынам: азімыя пасеялі на запланаванай плошчы, у глебе быў неабходны запас вільгаці, што спрыяла дружным усходам. Пасевы паспяхова перазімавалі. Вясной своечасова правялі іх падкормку, апрацавалі супраць пустазелля і шкоднікаў. Адным словам, хлебаробы не пашкадавалі ні сіл, ні сродкаў і зрабілі ўсё магчымае, каб мы былі з хлебам.

А вось прырода ў пачатку вясны паскупілася на вільгаць. У маі здарыліся замаразкі, і раслінкі ад іх пацярпелі. З апошняй дэкады мая і да канца чэрвеня ішлі зацяжныя дажджы. У пачатку ліпеня неба нарэшце парадавала сонцам, хутка саспеў азімы ячмень, і камбайны выехалі ў поле. Але тэмпы ўборкі стрымлівала пераўвільготненая глеба.

З кім бы з камбайнераў, вадзіцеляў, аграномаў, кіраўнікоў ні гутарыла, усе ўспаміналі мінулагодняе жніво, калі на 2 жніўня было абмалочана 62% плошчы. Сапраўды, летась тэмпы былі высокімі. Ужо 21 ліпеня на Пастаўшчыне ўшаноўвалі першага ў Віцебскай вобласці камбайнера-тысячніка Генадзія Анкудовіча з ААТ «Навасёлкі-Лучай». Праз тры дні тысячу тон збожжа перавёз малады вадзіцель гэтай гаспадаркі Аляксандр Дунец. Рады тысячнікаў імкліва папаўняліся. Са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіліем Катовічам практычна кожны дзень выязджалі ў поле з віншаваннямі і падарункамі.

Каждый год природа испытывает земледельцев на прочность и профессионализм

Сёлета зерневыя і зернебабовыя займаюць плошчу больш чым 19 тысяч гектараў. Убраны яны пакуль толькі на 2 700 га, што складае ўсяго 14% ад запланаванага. Ураджай вырас нядрэнны: азімы ячмень па раёне даў 27 цэнтнераў з гектара. А ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» і «Хацілы-агра» — 68,4 і 56,5 ц/га адпаведна. У «Хацілы-агра» такая ж ураджайнасць і яравога. Масавую ўборку пшаніцы, трыцікале сельгаспрадпрыемствы яшчэ не пачыналі. І прычанай таму моцныя дажджы, якія не проста ўносяць значныя карэктывы ва ўборачныя работы, а практычна паралізавалі іх: 30 і 31 ліпеня па раёне не ўбрана ні аднаго гектара. Аграрыі занепакоеныя тым, як выратаваць вырашчанае. Людзі, тэхніка, зернесушыльныя гаспадаркі гатовы вытрымаць высокія тэмпы, а непагадзь спыніла работы на некалькі дзён.

Вядзецца ворыва

Пад ураджай наступнага года глебу трэба ўзараць на плошчы амаль 20 000 гектараў. Кожны дзень на палях Пастаўшчыны можна ўбачыць трактары з плугамі. Найшпарчэй гэта работа вядзецца ў ААТ «Сцяг Перамогі-агра», «Хацілы-агра», «Камайскі-агра», «Кураполле-агра». Нягледзячы на дажджы, тут за дзень узорваюць ад 15 да 40 гектараў.

Рыхтуюць кармы

Згодна з планам корманарыхтоўкі, скасіць другім укосам травы на Пастаўшчыне трэба на плошчы 13 600 гектараў. Па стане на 1 жніўня ў ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», на сельгаспрадпрыемстве «Дунілавічы-агра» гэта работа праведзена на 43—40% плошчы. На ўмоўную галаву жывёлы па раёне нарыхтавана амаль 13 цэнтнераў кармавых адзінак. Найлепшая забяспечанасць кармамі на зімоўку ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» і «Хацілы-агра» (амаль 15 ц. к. адз.). У апошняй гаспадарцы найбольш нарыхтавана сенажу ва ўпакоўцы (1 900 тон).

Паралельна вядзецца падсеў шматгадовых траў. Перавага аддаецца люцэрне.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.