Вадзіцелі ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Юрый Квач і Уладзімір Яркоўскі перавезлі 2 000 тон збожжа

Важное Сельское хозяйство

Вадзіцелі ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Юрый Квач і Уладзімір Яркоўскі чарговы раз пацвердзілі свой высокі клас: кожны з іх перавёз з поля на зернясклад 2 000 тон збожжа.

Уборачная кампанія ў раёне набірае максімальныя абароты, а імёны перадавікоў вызначаюцца прама на нівах. Экіпажы камбайнаў шчыруюць у полі, збіраючы багаты ўраджай, але менавіта ад манеўранасці і тактычнай мудрасці вадзіцеляў залежыць, як хутка каштоўнае збожжа трапіць на зерняток. Кожны рэйс ад камбайна да сушыльнага комплексу — гэта не проста перавозка груза, гэта асабісты ўклад у харчовую бяспеку нашага рэгіёна і ўсёй краіны.

Вадзіцелі ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Юрый Квач і Уладзімір Яркоўскі перавезлі 2 000 тон збожжа

Сапраўднымі героямі сёлетняга жніва з’яўляюцца вадзіцелі Юрый Квач і Уладзімір Яркоўскі. Гэтыя майстры сваёй справы дэманструюць рэкордныя паказчыкі. Яшчэ зусім нядаўна менавіта яны першымі на Пастаўшчыне перавезлі па 1 000 тон збожжа новага ўраджаю, стаўшы прыкладам для калег. А ўжо ў чацвер на рахунку кожнага з гэтых вопытных і адказных вадзіцеляў было 2 000 тон! Гэта вяршыня ўзята дзякуючы нязменнаму старанню хлебаробаў і іх здольнасці працаваць у інтэнсіўным рэжыме.

Віншуем Юрыя Квача і Уладзіміра Яркоўскага з чарговай працоўнай перамогай!

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.