Чэмпіянат Беларусі па футболе. Без права на асечку

Спорт и туризм

Чэмпіянат Беларусі па футболе

Без права на асечку

Сезон для ФСК «Паставы» завяршыўся на стадыі папярэдняга раўнда ў дывізіёне «Віцебскі» 2-й лігі на 5-м месцы. Цяпер нашы футбалісты адпачываюць і сочаць за выступленнем на групавым рэспубліканскім этапе новага чэмпіёна і ўладальніка Кубка вобласці — ФК «Міёры». Міёрцы дазаявілі ў свой склад аднаго з лідараў пастаўчан — гуляючага трэнера Уладзіміра Камісарчука. Ён выступаў за іх у абодвух стартавых матчах у групе «Г». Дзеючы чэмпіён пасля асечкі (0:3) у Полацку ў наступнай сустрэчы дома з дублёрамі ФК «Маладзечна» не меў права аступіцца. Пры актыўнай падтрымцы амаль 300 гледачоў міёрцы дабіліся важнай перамогі з лікам 5:2 і захавалі шанцы на працяг барацьбы на наступнай стадыі плэй-оф. У складзе мала­дзечанцаў выступаў апорнік Раман Вінцукоўскі, які ў маладосці на працягу трох гадоў гуляў за Паставы ў чэмпіянатах Беларусі.

Чэмпіянат Беларусі па футболе. Без права на асечку

У гэтай групе прамежкавым лідарам стаў бронзавы прызёр — «Полацк-2019». Палачане пасля поспеху на старце ў 2-м туры ўдала згулялі на выездзе: з лікам 3:2 адолелі «Друць» (Бялынічы). Трэці найлепшы клуб з Прыдзвіння — віцебскі «Газавік» — саступіў (1:3) на выездзе камандзе «Нафтан-2» (Наваполацк) і можа не выйсці з адборачнай групы.

У наступныя выхадныя ў чарговым туры палачане на сваім полі пазмагаюцца з «Крумкачамі» (Мінск), а ФК «Міёры» чакае выезд у Жо­дзіна на гульню з «Тарпеда-БелАЗ-2». У абласным цэнтры пройдзе сустрэча «Газавіка» з рэзервістамі ФК «Віцебск-2», якія сё­лета выйгралі турнір дублёраў і атрымалі ў групе «В» дзве буйныя перамогі. Патэнцыяльныя фаварыты першынства пацвердзілі свой высокі клас: ФК «Салігорск»—«Ды­нама-2» (Брэст) — 3:1, «Славія-2» (Мазыр)—«Стэнлес» (Пінск) — 0:1, «Змена» (Ваўкавыск)—ФК «Масты» — 2:3, «Днепр-Магілёў-2»—ФК «Гарадзея» — 6:0, «Энергетык-БДУ» (Мінск)—ФК «Смаргонь-2» — 3:0, «Днепр» (Рагачоў)—«Спадарожнік»(Смалявічы) — 1:1.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.