Изготовленные Инной Дашкевич вещи создают настроение тем, кто получает их в подарок или покупает

Общество

З Інай Дашкевіч я пазнаёмілася падчас раённага сямейнага свята, якое право­дзілася 13 верасня на гарадскім стадыёне. Яна прыйшла сюды разам з мужам і ўнучкай не толькі каб убачыць усё, што тут адбывалася, але і каб прапанаваць свой тавар — вырабы з воўны. А гэта лазневыя і карнавальныя шапкі, сумкі, тапкі, розныя цацкі, аксесуары і іншае.

«Чараўніцтва» пераўтварэння бясформеннай воўны ў тую ці іншую рэч Іне паказала яе знаёмая — Людміла Міхалевіч з Навасёлак. Гэта зацікавіла жанчыну, а з часам яна вельмі захапілася валеннем з воўны.

Изготовленные Инной Дашкевич вещи создают настроение тем, кто получает их в подарок или покупает

Калі распачынаю справу, у мяне адразу ж падымаецца настрой, — гаварыла Іна. — Воўна — матэрыял натуральны, цёплы, жывы. Вельмі люблю працаваць з ёй, хаця працэс валення карпатлівы. У мяне найлепш атрымліваюцца рэчы з тоўстага лямцу, і пераважна з яго мае работы.

А вырабленыя ёй рэчы ствараюць настрой тым, хто атрымлівае іх у падарунак або купляе. Узяць хаця б пакаёвыя тапачкі, у якіх нагам аднолькава ўтульна як зімой, так і летам. Дзяцей прыцягваюць цацкі з воўны, дзяўчат і жанчын — розныя аксесуары. Аматары папарыцца ў лазні набываюць шапкі з лямцу. Ды і ўсе іншыя рэчы, зваленыя з воўны, нясуць у сабе цяпло і станоўчую энергетыку. Таму і карыстаюцца попытам, хоць каштуюць нятанна — цэны на воўну і вырабы з яе выраслі…

Асноўны «інструмент» валяльшчыка — рукі. Галоўны дарадца — не толькі ўсемагутны інтэрнэт, але і ўласная інтуіцыя. Менавіта дзякуючы ёй кожная новая работа атрымліваецца ў Іны Дашкевіч асаблівай.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.