Накануне 1 сентября в Поставах прошла традиционная педагогическая конференция

Образование

Як заўсёды, напярэдадні 1 Верасня работнікі сферы адукацыі Пастаўшчыны сабраліся ў раённым Доме культуры на традыцыйную жнівеньскую педагагічную канферэнцыю, каб падвесці вынікі мінулага навучальнага года, паставіць задачы на будучы і абмяняцца вопытам.

Разам з прадстаўнікамі педкалектываў устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, дадатковай і спецыяльнай адукацыі ўдзел у рабоце канферэнцыі прынялі ганаровыя госці — намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Юлія Чагарына, намеснік старшыні камісіі па правах непаўналетніх Марына Нагановіч і начальнік аддзялення ДАІ РАУС Аляксандр Арэхаў.

Накануне 1 сентября в Поставах прошла традиционная педагогическая конференция

Пасля творчага прывітання, адрасаванага педагогам школьнікамі, прысутным узале прадставілі маладых спецыялістаў, якія месяц назад прыбылі на работу ў наш раён. Гэта настаўніца пачатковых класаў Дзіяна Гурская і выхавальнікі дашкольнай адукацыі Ілона Сакалова, Ангеліна Пучынская і Паліна Протас. Яны накіраваны адпаведна ў Пастаўскую гімназію і дзіцячыя сады №№1, 5 і 6.

Затым на сцэну падняўся начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава. Ён расказаў пра тое, над чым педагогі працавалі ў мінулым навучальным годзе і чаго змаглі дасягнуць, і абазначыў вектары работы на гэты год. У сваім дакладзе Павел Юр’евіч даволі падрабязна спыніўся на пытаннях харчавання і аздараўлення дзяцей, падвозу іх да месца вучобы і дамоў, падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да 1 Верасня. Вялікую ўвагу ўдзяліў выхаваўчай рабоце з дзецьмі і падлеткамі. Закрануў такія яе аспекты, як грамадзянска-патрыятычнае, духоўна-маральнае, экалагічнае выхаванне, фарміраванне здаровага ладу жыцця школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садоў. Не абышоў увагай і праблему сямейнай нядобранадзейнасці.

Накануне 1 сентября в Поставах прошла традиционная педагогическая конференция

Адной з самых важных задач, якія стаяць перад работнікамі сферы адукацыі, з’яўляецца навучанне падрастаючага пакалення. Пра тое, наколькі паспяхова з ёй спраўляюцца педагогі, сведчаць лічбы.

Сёлета 17 выпускнікоў школ раёна атрымалі атэстаты з адзнакай і ўзнагароджаны залатым медалём, 5 набралі максімальна магчымыя 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах, а сярэдні бал на ЦЭ па раёне склаў 64,3.

Пастаўскія школьнікі штогод становяцца прызёрамі абласнога і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах (у мінулым навучальным годзе заваявалі адпаведна 10 і 3 дыпломы) і конкурсу работ даследчага характару (атрымана 3 дыпломы на абласным і 2 — на рэспубліканскім узроўні), прахо­дзяць навучанне ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. 70% выпускнікоў школ раёна гэтым летам паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, а ў Варапаеўскай СШ працэнт паступальнасці склаў ажно 93. Высокі ён і ў СШ №2 імя Н. М. Асяненкі (89%) і Камайскай СШ (83%).

Накануне 1 сентября в Поставах прошла традиционная педагогическая конференция

Безумоўна, дасягнуць такіх вынікаў немагчыма без пастаяннага прафесійнага ўдасканалення педагогаў. Як адзначыў выступоўца, яны рэгулярна ўдзельнічаюць у семінарах, канферэнцыях, конкурсах прафесійнага і метадычнага майстэрства, працуюць над рэалізацыяй рэспубліканскіх і абласных праектаў. 77% настаўнікаў у раёне маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі, 1 з’яўляецца настаўнікам-метадыстам. У мінулым навучальным годзе сваю кваліфікацыю павысілі 43 педагагічныя работнікі. Разам з тым неабходна працягваць работу па ўдасканаленні якасці навучання і выхавання, ства­раць умовы для бесперапыннай адукацыі і прафесійнага развіцця педагогаў, замацавання маладых спецыялістаў у прафесіі, вырашаць іншыя надзённыя задачы.

Павел Трава падзякаваў усім педкалектывам Пастаўшчыны за вялікую самаадданую работу, якая дазволіла ў мінулым навучальным годзе дабіцца значных вынікаў у развіцці і ўдасканаленні сістэмы адукацыі раёна. Выказаў упэўненасць у тым, што сёлета таксама будуць выкананы пастаўленыя задачы, пажадаў новых творчых здзяйсненняў і перамог.

Сваім вопытам работы з калегамі падзяліліся загадчыца дзетсада №6 Наталія Руткоўская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №4 імя В. Ф. Франтова Таццяна Данілевіч, педагог-арганізатар СШ №1 Ганна Казлоўская і дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наталля Селіванава.

Па традыцыі на канферэнцыі ўзнагародзілі найлепшых педагогаў. Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і аддзела па адукацыі, Па­дзякі старшыні райвыканкама ім уручылі Станіслаў Чымбург і Павел Трава. А настаўнік геаграфіі гімназіі Ігар Пракаповіч атрымаў медаль імя І. Дамейкі Беларускага геаграфічнага таварыства. Музычныя віншаванні педагогам адрасавалі юныя выканаўцы вакальнай студыі «Славія» і танцавальнага калектыву SkyDance раённага цэнтра дзяцей і моладзі, вучні і выпускнікі школ Пастаўшчыны.


Станіслаў Чымбург,намеснік старшыні райвыканкама

— Адукацыя заўсёды была і застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў палітыкі сучаснай беларускай дзяржавы. У нашай краіне даўно сфарміраваўся запыт на чалавека з уласцівымі яму здольнасцямі, ведамі і магчымасцю творча і нестандартна вырашаць пастаўленыя задачы. Сістэмная работа галіны ў Пастаўскім раёне дазваляе ў поўнай меры рэалізоўваць запыты дзяцей і іх законных прадстаўнікоў на атрыманне якаснай адукацыі.


 Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.