Оживет или заменят? Засохшая туя портит внешний вид центральной площади

Общество

Мне вельмі падабаецца цэнтральная плошча. Не ў кожным горадзе можна ўбачыць такое ўдалае спалучэнне ўнікальных старажытных будынкаў, якія ўваходзяць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, і сучасных пабудоў. Заўсёды прыемна пасядзець ля фантана, палюбавацца кветкавымі кампазіцыямі.

Оживет или заменят? Засохшая туя портит внешний вид центральной площади

Оживет или заменят? Засохшая туя портит внешний вид центральной площади

У скверы бывае шмат маладых сем’яў з дзецьмі, якія бавяцца каля арт-фігуры ў выглядзе мядз­ведзя. (На жаль, бацькі не прывучаюць іх шанаваць зробленае: мядзведзю пастаянна адрываюць хвост.) Закаханыя пары мілуюцца на лавачцы з двума сэрцамі. У цені лістоты дрэў адпачываюць пажылыя. На плошчы і ў скверы можна сустрэць нямала турыстаў. Найчасцей гэта адпачывальнікі з нарачанскіх санаторыяў. А ў іх, як ведаем, папраўляюць здароўе не толькі жыхары з розных куточкаў Беларусі, але і расіяне, грамадзяне іншых краін. Людзі з розных мясцовасцей прыязджаюць у наш горад і ў прыватным парадку.

 

Гонар напаўняе сэрца, калі чуеш, як госці захапляюцца помнікамі архітэктуры, параўноўваюць Паставы з некаторымі еўрапейскімі гарадамі. І ў той жа час асабіста мне ды і, напэўна, іншым пастаўчанам сорамна за асобныя недагледжаныя месцы. Напрыклад, за прыступкі, што вядуць на набярэжную Мядзелкі ад моста да касцёла, паваленыя там слупкі, неабкошаную траву. Гэтым шляхам турысты звычайна ідуць з плошчы да касцёла. І якое ў іх складваецца меркаванне пра наш горад?

Оживет или заменят? Засохшая туя портит внешний вид центральной площади

Але вернемся ў сквер на плошчы Леніна. Там на алеі туй адно дрэўца засохла і рэзка выдзяляецца на фонеіншых высокіх і зялёных. Не разумею, чаму ў тых, хто адказны за парадак у райцэнтры, не даходзяць рукі, каб выкарчаваць зрыжэлую тую. Думаю, нескладана выкапаць пашкоджанае дрэўца, якое замерла ў росце і псуе агульны выгляд алеі. Ці, можа, у ЖКГ маюць надзею на цуд, што засохлая туя ажыве?

 

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.