Медали «За трудовые заслуги» удостоен тракторист-машинист ОАО «Курополье-агро» Александр Яночкин

Сельское хозяйство

«За працоўныя заслугі» — такі медаль напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці механізатару ААТ «Кураполле-агра» Аляксандру Яначкіну ўручыў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Медаль папоўніў скарбонку ўзнагарод, якія Аляксандр атрымаў раней. Сярод іх — граматы райвыканкама, Па­дзяка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пасведчанне аб прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».

— Кожнае ўзнагароджанне прыносіць мноства станоўчых эмоцый і абавязвае працаваць з яшчэ большай самааддачай, — гаварыў Аляксандр Яначкін. — Ушаноўванне найлепшых аграрыяў Віцебшчыны (а нас было 9 чалавек) на гэты раз праходзіла не ў аблвыканкаме, а ў гістарычным месцы — выставачным цэнтры «Духаўскі круглік». Перад пачаткам мерапрыемства мы пабывалі ў музеі, дзе сабраны дакументы і архіўныя матэрыялы пра розныя перыяды развіцця Віцебска. Да глыбіны душы кранула ўрачыстая цырымонія, віншаванне Аляксандра Субоціна і яго словы шчырай падзякі аграрыям за нялёгкую працу.

Медали «За трудовые заслуги» удостоен тракторист-машинист ОАО «Курополье-агро» Александр Яночкин

Аляксандр Яначкін у сельскай гаспадарцы 30 гадоў. У былы калгас «Прагрэс» (так у 1995 годзе называлася ААТ «Кураполле-агра») прыйшоў, скончыўшы Відзаўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча і адслужыўшы тэрміновую службу. Паступова набіраўся вопыту і прафесіяналізму. Стаў адным з найлепшых работнікаў гаспадаркі. Не аднойчы выходзіў пераможцам абласнога спаборніцтва сярод механізатараў, занятых на нарыхтоўцы кармоў у стрэйч-плёнку.

Сёлета асноўным заняткам было ўнясенне мінеральных удабрэнняў. Сельгаспрадпрыемства замацавала за Яначкіным новы РУМ. І работа спорылася. Зерневыя і зернебабовыя, травы падкарміў на плошчы 5 506 гектараў. Падчас корманарыхтоўкі перавёз 995 тон зялёнай масы, запрасаваў 388 тон сена і 604 тоны сенажу.

Любоў да зямлі і тэхнікі механізатару перадалася ад бацькоў, якія больш за паўстагоддзя прысвяцілі жывёлагадоўлі. Аграрныя прафесіі выбралі і сыны Аляксандра: адзін атрымаў спецыяльнасць агранома, другі — механізатара. На падворку Яначкіных ёсць дзве каровы, конь, што таксама сведчыць пра працавітасць гаспадароў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.