На Поставщине стартовал второй этап областного форума для молодых специалистов АПК

Сельское хозяйство

У сераду на Пастаўшчыне прайшоў другі этап абласнога форуму маладых спецыялістаў аграпрамысловага комплексу. На яго сабраліся прадстаўнікі Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Докшыцкага, Глыбоцкага, Ушацкага, Міёрскага, Шаркаўшчынскага і нашага раёнаў.

Замацаваць у аграрным сектары

Сярод гасцей і пастаўчан былі не толькі тыя, хто сёлета папоўніў рады аграрыяў, але і спецыялісты са стажам 2-3 гады, якія паспелі ўжо сябе праявіць. Гэта аграномы, ветурачы, заатэхнікі, бухгалтары, эканамісты, інжынеры. На адкрыцці форуму прысутных прывіталі старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Андрэй Булаўкін і старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік. Яны адзначылі, што першыя працоўныя гады — гэта стартавая пляцоўка, асабліва хвалюючы час для маладых спецыялістаў. У нашай краіне робіцца ўсё для таго, каб адаптацыя выпускнікоў праходзіла паспяхова, каб пасля абавязковай адпрацоўкі яны замацоўваліся ў аграрным сектары эканомікі.

На Поставщине стартовал второй этап областного форума для молодых специалистов АПК

Сяргей Васільевіч успомніў свае першыя крокі ў прафесію. А было гэта ў складаныя 90-я. Тады нават марыць не маглі пра сучасныя малочнатаварныя фермы, шматфункцыянальную тэхніку. За апошнія гады колькасць работнікаў аграрнага сектара значна скарацілася. Але дзякуючы палітыцы, якую праводзіць Прэзідэнт Беларусі, перадавым тэхналогіям галіна паспяхова развіваецца. Немалаважная роля ў гэтым спецыялістаў высокага класа. Нездарма кажуць, што кадры вырашаюць усё. На Пастаўшчыне стараюцца выгадаваць новыя кадры са сваіх землякоў. Прафарыентацыйная работа пачынаецца яшчэ са школы. А каб маладыя людзі заставаліся ў сельскай гаспадарцы, для іх ствараюць добрыя ўмовы для работы, будуецца жыллё.

На Поставщине стартовал второй этап областного форума для молодых специалистов АПК

У гэтым удзельнікі форуму ўпэўніліся, пабываўшы на рабатызаванай ферме «Волахі» ААТ «Хацілы-агра», малочнатаварнай у Пагарцах ААТ «Навасёлкі-Лучай», у мехмайстэрнях абодвух сельгаспрадпрыемстваў, пазнаёміўшыся з тэхналогіяй выпуску прадукцыі малочнага завода. І многія спецыялісты-аграрыі, нават ураджэнцы гарадоў, пасля адпрацоўкі абжываюцца ў вёсцы.

На Поставщине стартовал второй этап областного форума для молодых специалистов АПК

Паслядоўна і комплексна

Затым усе разам завіталі на спартыўна-турыстычны комплекс «Азяркі», дзе іх сустрэлі мудры Дзед Бай і гасцінная Бадзюля. Яны правялі гасцей па сваіх уладаннях і цікава пазабаўлялі. А потым маладыя аграрыі сабраліся ў каферэнц-зале гасцінічнага комплексу, дзе прайшла дыялогавая пляцоўка. На ёй абмеркавалі пытанні адаптацыі на першым рабочым месцы, забеспячэння жыллём, шляхі ўмацавання кадравага патэнцыялу. Спікерамі выступілі першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Сяргей Ляўковіч, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласнога галіновага прафсаюза.

На Поставщине стартовал второй этап областного форума для молодых специалистов АПК

— Сёлета на свае першыя рабочыя месцы ў сельскагаспадарчыя арганізацыі і на прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці Віцебшчыны прыбылі 322 выпускнікі аграрных навучальных устаноў, — расказваў Сяргей Ляўковіч. — Гэта другі форум маладых спецыялістаў. Першы прайшоў у Аршанскім раёне. Там сабралася каля 80 чалавек. У Паставы прыехала больш за 140. Наша задача — дапамагчы вам адаптавацца ў сельскай гаспадарцы. Сёння хочацца пачуць, як вас прынялі на першым рабочым месцы, якую дапамогу аказалі, ці задавальняюць умовы працы і пражывання, пра што вы марыце, ці гатовыя да адказнасці.

На Поставщине стартовал второй этап областного форума для молодых специалистов АПК

Работу па замацаванні маладых спецыялістаў аблвыканкам будуе паслядоўна і комплексна. Кіраўніцтва вобласці імкнецца разгледзець найбольш ініцыятыўных, прадпрымальных, крэатыўных, таленавітых, актыўных у грамадскім жыцці людзей, каб потым прапана­ваць ім кіруючыя пасады. Важная роля ў замацаванні кадраў адведзена наймальнікам, якія ў першую чаргу павінны быць зацікаўленымі ў тым, каб утрымаць спецыялістаў. Таму важна даць магчымасць маладым праявіць свае здольнасці.

На Поставщине стартовал второй этап областного форума для молодых специалистов АПК

На Поставщине стартовал второй этап областного форума для молодых специалистов АПК

Будучыня – за маладымі

Прыкладаў, калі маладыя спецыялісты, прыехаўшы на Пастаўшчыну, засталіся тут і надалей, нямала. Сярод такіх галоўны аграном ААТ «Хацілы-­агра» Канстанцін Кульманскі і яго жонка Яўгенія. Абое скончылі Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. У Хацілы прыехалі па размеркаванні. Гаспадарка выдзеліла ім добраўпарадкаваную кватэру, іх задавальняе заработная плата. Тут і прыжыліся.

На форуме прыемна было сустрэць маладых работнікаў сельгаспрадпрыемстваў Пастаўшчыны, пра якіх я раней расказвала ў сваіх матэрыялах. Гэта заатэхнікі Сцяпан і Інэса Янушы з ААТ «Камайскі-агра», Алеся Ульская з малочнатаварнай фермы «Юнькі» малочнага завода, інжынер ААТ «Кураполле-агра» Арцём Савельеў, інжынер-механік СП «Дунілавічы-агра» Аляксандр Нехвядовіч і іншыя. Пазнаёмілася і з гасцямі. Аляксандра Бодрыкава — віцябчанка. З адзнакай скончыла Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны. Працуе ва Ушацкай райветстанцыі. Яе кандыдатура прапанавана на пасаду галоўнага ветэрынарнага ўрача Ушацкага раёна.

На Поставщине стартовал второй этап областного форума для молодых специалистов АПК

На Поставщине стартовал второй этап областного форума для молодых специалистов АПК

У гэтым жа раёне нарадзіўся Мікіта Завадскі. Летась у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках атрымаў дыплом эканаміста і вярнуўся на радзіму. Працаваў эканамістам, намеснікам дырэктара ААТ «Ільюшынскі». Зарэкамендаваў сябе станоўча. Працягвае вучобу ў аспірантуры БДСА. У кастрычніку бягучага года Мікіта назначаны дырэктарам вышэйназванай гаспадаркі.

У завяршэнне дыялогавай пляцоўкі яе спікеры заклікалі маладых спецыялістаў пры неабходнасці звяртацца па дапамогу, а таксама не баяцца дзяліцца сваімі ідэямі на ка­рысць краіны. Яны адзначылі, што такія форумы — гэта добрая магчымасць пачуць праблемы маладых людзей і разам знайсці іх вырашэнне.

На Поставщине стартовал второй этап областного форума для молодых специалистов АПК

Уладзімір Юргевіч, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці

— Кіраўнік краіны ўдзяляе вялікую ўвагу аграпрамысловаму комплексу. На нядаўняй нарадзе ў Віцебску Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу захаваць вёску. А гэта кадры, з дапамогай якіх можна эфектыўна весці сельскую гаспадарку. Мы павінны стварыць для іх добрыя ўмовы працы, забяспечыць жыллём, каб чалавеку было камфортна. Тады ён там застанецца працаваць і створыць сям’ю.

Сяргей Чэпік, старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта

— Каб прыгожа і годна жыць, неабходна сумленна працаваць. Разлічваць на свае сілы, не пасаваць перад цяжкасцямі, смела займаць кіруючыя пасады. Ніхто не застрахаваны ад памылак. Але іх трэба выпраўляць і мэтанакіравана рухацца наперад, расці прафесійна.

Больше фото в группах в ОК и ВК

Анна Анішкевіч
Фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.