На Поставском льнозаводе ввели в эксплуатацию линию по выпуску котонизированного волокна

Важное Сельское хозяйство

Сёлетняй восенню на Пастаўскім ільнозаводзе ўвялі ў эксплуатацыю лінію па выпуску катанізаванага валакна. Зроблена гэта з мэтай паглыблення перапрацоўкі.

З дырэктарам прадпрыемства Алёнай Юрынёнак ідзём у цэх. Яна бярэ ў рукі перапрацаванае валакно, і мне яно нагадвае бавоўну: мяккае, лёгка скубецца. Для загрузкі лініі выкарыстоўваецца кароткае валакно. Пасля спецыяльнай апрацоўкі з яго атрымліваецца катанін. Ён запатрабаваны на знешнім і ўнутраным рынках.

Ідэя закупкі новай лініі належыць дырэктару. Але, як яна сама сцвярджае, без падтрымкі райвыканкама, асабіста яго старшыні Сяргея Чэпіка, ажыццявіць задуманае было б вельмі складана.

На Поставском льнозаводе ввели в эксплуатацию линию по выпуску котонизированного волокна

— Грошы на закупку лініі выдзеліў аблвыканкам, — расказвала Алёна Дзмітрыеўна. — Сіламі будаўнікоў завода зрабілі рамонт у памяшканні, дзе пазней устанавілі абсталяванне, пастаўленае з Кітая. Працуе лінія ў тры змены. Адказны за працэс — майстар Андрэй Хадакоўскі.

Калі б ні гутарыла з Алёнай Юрынёнак, заўсёды захапляюся яе наватарствам, мэтанакіраванасцю, гаспадарлівасцю. З яе прыходам сітуацыя на заводзе карэнным чынам змянілася ў лепшы бок. Прадпрыемства не стаіць на месцы. Тут працуюць над тэхнічным пераабсталяваннем, укараняюць новыя тэхналогіі і паглыбляюць перапрацоўку льну. Усё гэта садзейнічае ўмацаванню эканамічнага стану прадпрыемства, росту заработнай платы.

Сёлета, нягледзячы на вельмі складаныя ўмовы надвор’я падчас росту даўгунцу, яго ўборкі, завод нарыхтаваў амаль 7 000 тон льнотрасты. Поўнасцю забяспечыў сябе неабходным аб’ёмам для далейшай перапрацоўкі. Сярэдняя ўраджай­насць трасты — 36 цэнтнераў з гектара, што на 4 цэнтнеры вышэй, чым у мінулым годзе. Сярэдні нумар — 0,99. Гэтага дасягнуць удалося дзякуючы таму, што на прадпрыемстве прымяняюцца прэвентыўныя меры, накіраваныя на мінімізацыю негатыўнага ўздзеяння прыродных фактараў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.