Удзельнікі аматарскага літаратурнага аб’яднання «Світанак» вызначыліся на «Віцебскім лістападзе»

Культура

Прайшоў ХХХІХ адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад».

Яго называюць рамантычным і кранальным, таму што халоднай і маркотнай восеньскай парой асабліва дорага знахо­дзіцца побач з цёплымі людзьмі. Менавіта такімі і з’яўляюцца ўдзельнікі фестывалю. Сёлета паступіла больш за 300 заявак ад паэтаў, аўтараў-выканаўцаў і юных мастакоў з Расіі і Беларусі, у тым ліку і ад пастаўчан.

Удзельнікі аматарскага літаратурнага аб’яднання «Світанак» вызначыліся на «Віцебскім лістападзе»

Варта сказаць, што нашы таленавітыя землякі ўдзельнічалі ў «Віцебскім лістападзе» і ў папярэднія гады, на поўны голас заяўлялі пра сябе на ім. Не згубіліся яны на фоне іншых ­удзельнікаў і сёлета. Кіраўнік аматарскага літаратурнага аб’яднання «Світанак» пры раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці Марына Кавалёнак адзначана дыпломамі: фіналіста, лаўрэата II ступені ў намінацыі «Паэзія. Мастацкая дэкламацыя» і дыпломам III ступені ў намінацыі «Паэзія. Аўтарскі твор». Удзельніца «Світанка» Лідзія Стрылец таксама вызначылася ў намінацыі «Паэзія. Мастацкая дэкламацыя» і ўзнагароджана дыпломамі фіналіста і лаўрэата III ступені. У намінацыі «Выканаўца» з песняй «Ягадка па ягадцы» нашага мясцовага кампазітара Людмілы Таразевіч выйшла ў фінал сямікласніца першай пастаўскай школы Мілана Дзеравянка (яна займаецца вакалам у Вікторыі Пятровай у РЦДМ).

А «світанкаўцы» Марына Трушына і Таццяна Куцуха сёлета ўдзельнічалі ў фестывалі — паэтычным дыялогу Расія—Беларусь «Слова без граніц». Ён праводзіўся Саюзам пісьменнікаў Масквы з дапамогай сродкаў гранта расійскага Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў, і ў ім удзельнічалі творцы са Смаленскай вобласці і Беларусі. Фестываль стартаваў у пачатку 2025 года, а 25 кастрычніка падведзены творчыя вынікі. Пастаўчанка Таццяна Куцуха адзначана спецыяльным прызам «За ўменне прасякнуцца светам дзіцяці», а прозвішча Марыны Трушынай было ўнесена ў шорт-ліст фестывалю ў намінацыі «Ціхая мая Радзіма».

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.