На страже человеческого тепла: социальные работники Поставщины отмечают профессиональный праздник

Общество

Сёння сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі сацыяльнай абароны. У гэтай сферы працуюць не проста прафесіяналы, а людзі міласэрныя, здольныя спагадаць. Пад іх апекай знаходзяцца пенсіянеры, мнагадзетныя сем’і, адзінокія, сіроты, інваліды.

У нашым  раёне сістэму сацыяльнай абароны прадстаўляюць упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Работа ва ўпраўленні, магчыма, непрыкметная, але важная і значная. Упраўленне забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы, сацыяльную падтрымку, са­дзейнічае занятасці насельніцтва, дэмаграфічнай бяспецы на тэрыторыі раёна.

Карыстаюцца попытам паслугі ТЦСАН. Найбольш запатрабаваная — аказанне сацыяльнай дапамогі дома сацыяльнымі работнікамі. У Пастаўскім тэрытарыяльным цэнтры працуюць 65 памочнікаў па доглядзе, 110 сацыяльных работнікаў і 13 сац­работнікаў-сумяшчальнікаў, 9 нянь. На абслугоўвані ў іх знаходзяцца 1 053 чалавекі. Пашырылася практыка аказання непрацаздольным грама­дзянам паслугі сядзелкі. Сёлета яе атрымалі 80 чалавек. 12 сем’ям, з якіх у 7 выхоўваюцца дзеці-інваліды, — паслугу няні. 7 чалавек скарысталіся паслугай дзённага нагляду.

На страже человеческого тепла: социальные работники Поставщины отмечают профессиональный праздник

— Ад таго, як працуе сацыяльная служба, залежыць лёс многіх людзей, — гаварыла загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Іна Вырвіч. — Няпростыя абавязкі ў сацыяльных работнікаў. Да кожнага падапечнага трэба знайсці падыход, даведацца, пра што ба­ліць душа, у чым ён мае патрэбу, дапамагчы. Сацыяльны работнік як член сям’і для адзінокіх лю­дзей. Гэта сябар, дарадца, памочнік, псіхолаг, медык, другая рука.

Догляд тых, хто не ў сілах абслугоўваць сябе сам і застаўся без апекі родных, забяспечваюць у аддзяленнях кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Кіпіць жыццё ў аддзяленнях дзённага знаходжання, стацыянарных сацыяльных пунктах, дзе працуюць розныя гурткі, клубы па інтарэсах. Тут  пажылыя зноў адчуваюць сябе актыўнымі, маладзеюць душой. Людзям з інваліднасцю інтэгравацца ў соцыум дапамагаюць у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Хапае спраў і ў валанцёраў.

Вялікая ўвага ў цэнтры ўдзя­ляецца паляпшэнню якасці і стварэнню бяспечных умоў пражывання для пажылых і інвалідаў. Для гэтага работнікі ­ТЦСАН абследуюць іх жыллё. Пры неабходнасці ўразлівым катэгорыям насельніцтва аказваюць матэрыяльную дапамогу.

— У кожнай прафесіі сваё прызначэнне: настаўнікі даюць веды, урачы лечаць, міліцыянеры забяспечваюць ахову грамадскага парадку і нашу бяспеку, — працягвала Іна Вырвіч. — Работнікі сацыяльнай службы часам спалучаюць у сабе ўсе гэтыя абавязкі: абараня­юць, дапамагаюць, лечаць чалавечыя душы. Раўнадушны чалавек у нас не затрымліваецца. У Пастаўскім ТЦСАН працуюць тыя, хто ўмее спачуваць, прымаць на сябе чужыя праблемы, як свае. Дзякуй кожнаму за добрае сэрца, спагаду, уменне рабіць дабро на карысць іншых.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.