Определены победители районного этапа конкурса «Учитель года»

Образование

28 студзеня ў СШ 3 падвялі вынікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» і аб’явілі яго пераможцаў.

Урачыстая цырымонія закрыцця сабрала ў актавай зале школы не толькі ўдзельнікаў спаборніцтва, якіх, нагадаю, сёлета было 12 з усіх агульнаадукацыйных устаноў раёна. Парадавацца за педагогаў і павінша­ваць іх з завяршэннем конкурсных выпрабаванняў прыйшлі прадстаўнікі адміністрацый школ, калегі, кіраўніцтва і работнікі аддзела па адукацыі райвыканкама, а таксама вучні, якія займаюцца танцамі і спевамі ў сваіх навучальных установах і раённым цэнтры дзяцей і моладзі.

Определены победители районного этапа конкурса «Учитель года»

— Конкурс «Настаўнік года» мае багатую і слаўную гісторыю, — пачалі з невялікага экскурсу ў мінулае вядучыя цырымоніі. — У Беларусі ён праводзіцца з 1991 года. Спачатку быў рэспубліканскім этапам усесаюзнага конкурсу, а з 1995 года стаў самастойным рэспубліканскім праектам. З таго часу гэта значнае мерапрыемства для сістэмы адукацыі кожнага раёна, кожнай вобласці і ўсёй краіны. За гады правядзення конкурс адкрыў нямала таленавітых, крэатыўных, моцных педагогаў, чые імёны мы з гордасцю ўспамінаем і чыімі поспехамі захапляемся. Ну а сёння ўпісваем новую старонку ў гісторыю конкурснага руху і развіцця адукацыі Пастаўскага раёна.

Прадстаўленне вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці і праекта ўрока, матывацыйнае пісьмо «Першыя крокі ў прафесіі» (яго пісалі маладыя настаўнікі), медыявізітка і самапрадстаўленне канкурсантаў, педагагічная майстэрня, адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах і іх самааналіз — усё гэта засталося ў мінулым. Таксама як і хваляванні, сумненні, тыдні напружанай працы і бяссонныя ночы. На працягу конкурсу педагогі дзяліліся ідэямі, падтрымлівалі адно аднаго і даказвалі: іх вызначаюць творчы падыход да сваёй справы і бязмежная любоў да прафесіі.

Определены победители районного этапа конкурса «Учитель года»

І вось настаў самы галоўны і хвалюючы момант — абвяшчэнне пераможцаў. На сцэну падняліся начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Грачанік. Туды ж запрасілі і ўсіх канкурсантаў.

— У пачатку сваёй працоўнай дзейнасці я сам быў удзельнікам гэтага конкурсу, але не прайшоў далей, чым школьны этап, — узгадаў Павел ­Трава. — Таму ведаю, колькі працы, сіл і нерваў трэба, каб падрыхтавацца да яго і годна прадставіць сябе і навучальную ўстанову. Дзякуй канкурсантам за тое, што прадэманстравалі вялізную работу, якую праводзяць штодзень, паказалі свае найлепшыя бакі. І, паверце, усё было не ўпустую. Вы атрымалі пэўны вопыт, які абавязкова спатрэбіцца вам у далейшым.

Определены победители районного этапа конкурса «Учитель года»

«Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» — вядучы рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства, які праводзіцца раз на 3 гады для выяўлення лідараў адукацыі. Конкурс уключае некалькі этапаў (ад раённага да рэспубліканскага), дзе ацэньваюцца ўрокі, майстар-класы, інтэрнэт-рэсурсы і эсэ педагогаў.

Определены победители районного этапа конкурса «Учитель года»

Па словах Людмілы Грачанік, «Настаўнік года» з самага пачатку быў няпростым конкурсам. Пры гэтым з кожным годам ён удасканальваецца, узрастаюць патрабаванні да ўдзельнікаў і матэрыялаў, якія яны прадстаўляюць. І тое, што ўсе педагогі незалежна ад стажу іх работы і кваліфікацыйнай катэгорыі годна прайшлі ўсе выпрабаванні, заслугоўвае вялікай павагі. Таму кожны разам з дыпломам і кветкамі ў якасці ўзнагароды атрымаў гучныя апладысменты прысутных.

Ну а затым прыйшоў час ад­крыць канверты з імёнамі пераможцаў у чатырох намінацыях і ўручыць ім Ганаровыя граматы аддзела па адукацыі райвыканкама і грашовыя сертыфікаты ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Гэту прыемную місію выканаў Павел Трава. Сярод маладых педагогаў найлепшай стала настаўнік пачатковых класаў Пастаўскай гімназіі Аляксандра Вярэнька. У намінацыі «Пачатковыя класы, музыка» перамогу святкавала настаўнік музыкі СШ №3 Наталля Бароўка. У групе «Фізіка, матэматыка, інфарматыка, біялогія» не было роўных выкладчыку інфарматыкі СШ №1 Георгію Несцяровічу. А ў намінацыі «Замежная мова» пальма першынства дасталася настаўніку нямецкай і англійскай моў Навасёлкаўскай СШ імя А. А. Валодзькі Вользе Ярашэвіч.

Определены победители районного этапа конкурса «Учитель года»

Определены победители районного этапа конкурса «Учитель года»

— Гарыце ідэямі, натхняйцеся самі і натхняйце іншых! Няхай конкурс застанецца ў вашай памяці як момант гордасці за сябе, прафесію і выбраны шлях, — пажадалі арганізатары спаборніцтва ўсім яго ўдзельнікам. — І няхай адзін з нашых пераможцаў забярэ галоўны прыз — хрустальнага жураўля.

Определены победители районного этапа конкурса «Учитель года»

Определены победители районного этапа конкурса «Учитель года»

Определены победители районного этапа конкурса «Учитель года»

Определены победители районного этапа конкурса «Учитель года»

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.