Стоматолог Оксана Герасимова рассказала, почему у детей чернеют зубы и как избежать «бутылочного кариеса»

Важное Здравоохранение

9 лютага на планеце адзначаўся Міжнародны дзень стаматолага. З гэтай нагоды ў многіх стаматалагічных клініках прайшлі бясплатныя кансультацыі. Урачы расказалі пацыентам пра неабходнасць рэгулярна даглядаць поласць рота, своечасова лячыць зубы і сачыць за іх чысцінёй з маленства, бо здаровыя малочныя зубы ў дзіцяці — залог яго прыгожай усмешкі ў дарослым узросце.

Нярэдка ў малых зубы, толькі прарэзаўшыся, пачынаюць чарнець і разбурацца.

— Гэта праяўленне так званага бутэлечнага карыесу, які ўзнікае на 4—6 верхніх зубах у прышыечнай вобласці, дзе ступень мінералізацыі эмалі самая нізкая, — кажа стаматолаг-тэрапеўт (загадчык стаматалагічнага аддзялення) паліклінікі Пастаўскай ЦРБ Аксана Герасімава. — Спачатку эмаль становіцца бялявай і шурпатай. Потым з’яўляюцца карычневыя плямы, а ў далейшым — карыёзныя поласці.

Стоматолог Оксана Герасимова рассказала, почему у детей чернеют зубы и как избежать "бутылочного кариеса"

Па словах урача, найбольш частай прычынай «бутэлечнага» карыесу з’яўляюцца начныя кармленні, калі дзіця засынае з бутэлечкай. Адсюль і назва захворвання. Рэшткі салодкай сумесі застаюцца на эмалі, а гэта ідэальнае асяроддзе для развіцця патагеннай мікрафлоры. Да фактараў, якія правакуюць узнікненне карыесу, адносяцца таксама недастатковы догляд ротавай поласці ці, наогул, яго адсутнасць, зніжэнне імунітэту ў выніку перанесенай вострай рэспіраторнай або кішачнай інфекцыі, змяненне саставу сліны, генетычная схільнасць і няправільны рацыён, калі дзецям дазваляюць ужываць шмат салодкага і сокаў. Хваробатворныя бактэрыі могуць трапіць у рот малога і ад дарослага. Напрыклад, калі бацькі каштуюць ежу з дзіцячай лыжкі, аблізваюць пустышку.

— Каб пазбегнуць праблем, пачынаць чысціць зубкі дзіцяці неабходна з моманту з’яўлення першага зуба і рабіць гэта не радзей чым 2-3 разы на дзень, — працягвае Аксана Герасімава. — Адкарэкціруйце рацыён малога: абмяжуйце ўжыванне салодкага, мучнога і давайце цвёрдую ежу — яблыкі, моркву, агуркі і інш. Па-першае, дзецям падабаецца што-небудзь грызці, асабліва калі рэжуцца зубкі. Па-другое, такім чынам паверхня зуба ачышчаецца ад бактэрыяльнага налёту. Акрамя таго, некаторая гародніна (морква, агурок, сцябло сельдэрэю) і зяленіва (пятрушка) рэгулюе рН сліны, што стварае дадатковую абарону ад карыесу. Не аблізвайце соску ці лыжку малога, не перажоўвайце для яго ежу. Разам з вашай слінай перадаецца і бактэрыяльная флора поласці рота, з якой арганізм дзіцяці не заўсёды можа справіцца. Як мага хутчэй адвучыце дзіця ад бутэлечкі. Замяніце салодкія напіткі кіпячонай вадой.

Калі ў дзіцяці з’явіўся «бутэлечны» карыес, его неабходна лячыць, бо захворванне развіваецца вельмі хутка і ўжо к 4 гадам малы можа застацца без зубоў. А гэта пагражае дэфектамі маўлення, парушэннем прыкусу і, як вынік, змяненнем знешнасці. Таксама карыес можа прывесці да пашкоджання зачаткаў пастаянных зубоў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.