Умники и умницы Поставщины: три диплома и благодарственный отзыв с финала республиканской олимпиады

Образование

Тры дыпломы і падзячны водзыў заваявалі на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах школьнікі з нашага раёна.

Умники и умницы Поставщины: три диплома и благодарственный отзыв с финала республиканской олимпиады

У фінале інтэлектуальнага спа­борніцтва прымалі ўдзел 6 разумнікаў і разумніц з гарадскіх і сельскіх устаноў адукацыі Пастаўшчыны, і чацвёра з іх атрымалі ўзнагароды. Ужо каторы год прызёрам заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры становіцца навучэнец СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Максім Пачко. Сёлета 9-класнік, чыім педагогам з’яўляецца Людміла Несцяронак, папоўніў калекцыю сваіх узнагарод яшчэ адным дыпломам ІІ ступені. Такі ж дыплом, але па геаграфіі, у 11-класніка Дунілавіцкай СШ Віктара Маслоўскага. Яго да «рэспублікі» давёў настаўнік Аляксандр Гарны. Дыпломам ІІІ ступені па фізічнай культуры і здароўі адзначаны навучэнец 9 класа СШ №1 Раман Ляпілін, якога падрыхтаваў Мікалай Бузанаў. Зусім крыху не хапіла да прызавога месца 8-класніцы СШ №4 імя В. Ф. Франтова Марыі Палачанінай. Яна вярнулася дамоў з падзячным водзывам па геаграфіі. Поспех школьніцы, якая выступала за 9 клас, раздзяляе яе настаўніца Алёна Пашкевіч.

Віншуем нашых прызёраў і педагогаў з такім выдатным вынікам і жадаем ім новых перамог!

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.