Чэмпіянат Беларусі па футболе. «Газавік» (Віцебск)–ФСК «Паставы» – 2:1

Спорт и туризм

Чэмпіянат Беларусі па футболе

Крыўдная развязка

«Газавік» (Віцебск)–ФСК «Паставы» – 2:1

Суботнім матчам у абласным цэнтры з дзеючым віцэ-чэмпіёнам адкрылася гульнявая праграма 2-га тура. У скла­дзе пастаўчан дэбютаваў вопытны варатар са сталіцы Уладзіслаў Галавенка. Спачатку матч праходзіў на роўных. А ў сярэдзіне тайма нашы займелі перавагу. На 27-й хвіліне пастаўчане маглі выйсці наперад, але крыху прамахнуліся. Затым галкіпер пастаўчан аддаў дакладную перадачу апорніку Аляксандру Звяругу, які вывераным пасам вывеў на ўдарную пазіцыю Крысціяна Дзеўгуця — 0:1. Гульня абвастрылася. На 38-й хвіліне мяч ад К. Дзеўгуця зрыкашэціў у непрыкрыты вугал — 1:1. У другой палове нашы згулялі яшчэ мацней. Сапернік зарабіў тры папярэджанні, зрываючы вострыя атакі пастаўчан.

Чэмпіянат Беларусі па футболе. «Газавік» (Віцебск)–ФСК «Паставы» – 2:1

Абедзве каманды выдалі вогненную канцоўку, каб перамагчы, але спартыўнае шчасце ўсміхнулася віцябчанам. На 82-й хвіліне яны арганізавалі контратаку — 2:1.

Крыўдна прайгралі сярэбранаму прызёру Галавенка, Маршын, Голубеў (к), Пучынскі (Богай), Камісарчук, Кундра (Кучараў), Звяруга, Цыўнель (Абалевіч), Дзеў­гуць (Янушкевіч), Каралёнак, Чалей (Курыловіч).

У наступным туры пастаўчане 24 мая правядуць першы дамашні паядынак з сенненцамі.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.