Экономия на затратах и рост качества: секреты высоких надоев в ОАО «Ярево-агро»

Сельское хозяйство

Сакавітая трава і канцэнтраты – рухавік росту надояў — у гэтым упэўненыя жывёлаводы ААТ «Ярэва-агра», дзе сярэднясутачныя надоі ад каровы цяпер складаюць амаль 16 кілаграмаў.

Летні пашававы перыяд спрадвеку лічыўся парой вялікага і адносна таннага малака. Падчас яго жывёлаводы сельгаспрадпрыемстваў атрымлівалі самыя высокія надоі, якія забяспечвалі маладая сакавітая трава і канцэнтраты. А сонечныя ванны ды багатыя росы спрыялі ўмацаванню здароўя жывёлы. Апошнім часам у гаспадарках сталі ўзводзіць сучасныя жывёлагадоўчыя комплексы, дзе жывёла ўвесь год утрымліваецца ў памяшканнях. А вось там, дзе фермы старыя, летам статак у полі круглыя суткі.

ААТ «Ярэва-агра» — найменшая па плошчы гаспадарка на Пастаўшчыне. Калі ў раёне ў 2020 годзе на базе малочнага завода арганізоўвалася аграпрамысловае аб’яднанне, гэта сельгаспрадпрыемства ў яго не ўвайшло. Засталося самастойнай структурай: з даўгамі па фінансах, старой тэхнікай, горсткай механізатараў. Ярэўцам ніхто не аказвае дапамогі на сяўбе, нарыхтоўцы кармоў, жніве. Спраўляцца сваімі сіламі, вядома, вельмі складана. Тым не менш у мінулым годзе нарыхтавалі дастатковую колькасць кармоў для зімоўкі жывёлы. Частка засталася на наступную зіму. Цяпер нарыхтоўваюць свежыя сянаж і сена. А пашавы перыяд спаўна выкарыстоўваюць для павелічэння надояў. Выручаныя ад здачы малака грошы — значная падтрымка фінансавага становішча гаспадаркі.

Экономия на затратах и рост качества: секреты высоких надоев в ОАО «Ярево-агро»

Выдаткі на вытворчасць прадукцыі летам ніжэйшыя, чым у стойлавы перыяд, а якасць малака — значна вышэйшая. На фермах, дзе выпас грамадскага статка арганізаваны належным чынам, надоі, як правіла, значна павялічваюцца. Так ёсць у ААТ «Ярэва-агра». У гаспадарцы малочнатаварныя фермы размешчаны ў Ярэве, Мольдзевічах і Норкавічах. У полі пасвяцца тры дойныя гурты і два гурты цялушак. Перад пачаткам кругласутачнага выпасу тут выканалі ветэрынарна-прафілактычныя мерапрыемствы, а таксама адрамантавалі перасоўныя даільныя ўстаноўкі, падрыхтавалі ёмістасці для малака і паення жывёлы, печкі для падагрэву вады, электрапастухі, перасоўныя бытавыя памяшканні для работнікаў. З выхадам у поле каровы некаторы час прывыкалі да новых умоў, паводзілі сябе неспакойна, асабліва цялушкі. Сказаць, што на кругласутачным утрыманні жывёлы ў полі малако даецца лягчэй, будзе няправільна. Нярэдка негатыўна ўздзейнічае надвор’е: спачатку было холадна, затым пайшлі моцныя дажджы, цяпер выпрабоўвае спёка. Лю­дзям прыходзіцца працаваць у полі часам у экстрэмальных умовах.

— Акрамя багатага зялёнага корму, жывёла атрымлівае канцэнтраты, — расказваў дырэктар сельгаспрадпрыемства Раман Вырвіч. — Яны набываюцца за сродкі, выдзеленыя з абласнога бюджэту, і пастаўляюцца цэнтралізавана. Сярэднясутачныя надоі паступова сталі павялічвацца адразу пасля выхаду кароў на пашу. Найбольш малака за суткі атрымліваюць аператары фермы «Ярэва» – 17,5 кілаграма, што амаль на 4 кг больш, чым мелі ў такі час летась. Таварнасць прадукцыі 95%. І ў гэтым вялікая заслуга аператараў машыннага даення і пастухоў. Не магу вылучыць кагосьці асобна, стараюцца ўсе. У гаспадарцы няма загадчыкаў ферм, і гэта патрабуе ад кожнага работніка большай адказнасці і самастойнасці. Кантроль за работай, арганізацыяй тэхналагічнага працэсу ляжыць на плячах галоўнага заатэхніка Ганны Тарасевіч. Добрасумленна выконвае свае абавязкі і галоўны ветурач Алег Пашкевіч.

Для максімальна эфектыўнага выкарыстання сакавітай травы арганізаваны загонна-парцыённы спосаб выпасу кароў. Пастухі ўважліва сочаць за тым, каб статак быў забяспечаны неабходнай колькасцю вады, солі і мінеральных дабавак, што з’яўляецца залогам здароўя і прадуктыўнасці жывёлы. Аператары своечасова спяшаюцца на дойку, выдаюць канцэнтраты. Сумеснымі намаганнямі ўдаецца дабівацца нядрэнных вынікаў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.