Оживляет кукол: поставчанка Мария Ковалева нашла свое призвание в театре «Лялька»

Важное Культура

У маі ў Паставы завіталі артысты беларускага тэатра «Лялька» з Віцебска. Акрамя камедыйнага спектакля «Асцярожна, Соня!», творчая каманда разгарнула інтэрактыўную казку пад адкрытым небам, арганізавала эксклюзіўныя майстар-класы па лялькаваджэнні. А колькі эмоцый падарыў перформанс на хадулях! Прыемна было даведацца, што ў складзе калектыву — наша зямлячка Марыя Кавалёва. Пра яе шлях у прафесію, работу ў тэатры, эмоцыі ад спектакляў чытайце ў матэрыяле.

Ад мары да рэалізацыі

Марыя — выпускніца пастаўскай СШ №4. Яшчэ падчас вучобы дапамагала настаўнікам у падрыхтоўцы розных школьных мерапрыемстваў. Займалася ў эстраднай студыі Аксаны Нікалаевай. Найбольш яна любіла танцаваць, не раз выступала на сцэне раённага Дома культуры. На выпускным вечары адна з настаўніц сказала: «Несумненна, ты — будучы рэжысёр!» На жаль, у той год стаць студэнткай Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Машы не ўдалося. А на наступны дзяўчына паступіла ў Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў.

Оживляет кукол: поставчанка Мария Ковалева нашла свое призвание в театре «Лялька»

Калі праз тры гады яна скончыла вучобу, у тэатры «Лялька» якраз расшырылі штат і Марыю прынялі туды на работу.

— Трапіць у трупу для мяне было вялікім шчасцем! — расказвала Марыя Кавалёва. — Тэатр лялек вельмі разнастайны і складаны. Трэба валодаць і пластыкай, і харэаграфіяй. І нават калі ты ўмееш віртуозна вадзіць ляльку — гэта толькі малая частка прафесіі. Ляльку трэба ўмець ажывіць з дапамогай жэстаў, голаса і тым самым зачараваць гледача.

Каб развівацца і ўдасканальвацца ў прафесіі, Марыя паступіла ў Санкт-Пецярбургскі інстытут сцэнічнага мастацтва. На 4-м курсе больш дэталёва пачала вывучаць рэжысуру. У яе сфарміраваўся ўласны акцёрскі стыль. З ­удзелам таленавітай актрысы ў тэатры «Лялька» пастаўлена шмат спектакляў. У большасці з іх яна іграе галоўныя ролі і ведае, як зрабіць так, каб сцэнічная гісторыя была пераканаўчай.

Оживляет кукол: поставчанка Мария Ковалева нашла свое призвание в театре «Лялька»

Магія тэатра лялек

Канчатковая мэта працы актрысы — наладзіць сувязь з гледачом, перадаць яму эмоцыі. У Марыі гэта атрымліваецца выдатна, нават калі спектакль без слоў. Як, напрыклад, у «Дзюймовачцы», у якім яна іграе ролю Мышы. Героі дзеі не расказваюць пра свае пачуцці і перажыванні: усё гэта закладзена ў іх дзеяннях і інтанацыі. Немалую ролю адыгрывае і гарманічна падабраная музыка, якая суправа­джае спектакль.

— Тэатр лялек — прастора для бясконцага росту і эксперыментаў, — працягвала Марыя. — Кожны новы спектакль, новая роля — гэта магчымасць адкрыць і ў сабе нешта новае, пашырыць свае межы і стаць яшчэ лепшым майстрам абранай справы.

Оживляет кукол: поставчанка Мария Ковалева нашла свое призвание в театре «Лялька»

Маладая актрыса заўсёды ў творчым пошуку. Яна валодае дарам акцёрскага майстэрства і глыбокім ра­зуменнем рэжысёрскага мастацтва. Рэжысёрскім дэбютам Марыі Кавалёвай стаў спектакль «Кацёл з каменьчыкамі» па аднайменнай казцы Уладзіміра Караткевіча. Там многія сцэны — без слоў. І задача гледача — уважліва сачыць за дзеяннямі акцёраў ад пачатку да канца.

Яшчэ адна пастаноўка Марыі Кавалёвай — дынамічны спектакль «Як куранятка голас шукала». Гэта лёгкая для ўспрымання і кранальная маляўнічая казка. Яна складаецца з фарбаў, ролю якіх выконваюць акцёры. Сюжэт падштурхоўвае задумацца, хто мы ў вялікім свеце, як зрабіць так, каб маленькага чалавека пачулі і зразумелі. Марыя не абмяжоўваецца традыцыйнымі пастаноўкамі — яна эксперыментуе з новымі формамі.

Оживляет кукол: поставчанка Мария Ковалева нашла свое призвание в театре «Лялька»

Не толькі забаўляюць, але і выхоўваюць

Спектаклі тэатра «Лялька» вучаць дзяцей разумець складаныя эмоцыі, развіваць маральныя каштоўнасці. Светлы, пазітыўны і бадзёры музычны спектакль «Насарог і Жырафа» — пра пяшчотнае сяброўства сарамлівага Насарога і чароўнай шляхетнай Жырафы, ролю якой выконвае Марыя Кавалёва. Пастаноўка вучыць таму, што ў сябрах трэба бачыць добрае і не слухаць злых зайздроснікаў.

У садружнасці з ратаўнікамі артысты паставілі павучальны спектакль «Мой Надзейны Сябра: 101» (МНС:101). Па сюжэце, непаслухмяная дзяўчынка Даша (Марыя Кавалёва) аднойчы раніцай, падмануўшы бацькоў, не пайшла ў школу. Застаўшыся дома адна, яна трапіла ў «вогненную» бяду. Каларытныя персанажы, характэрная музыка, разнастайныя спецэфекты вельмі ўражваюць маленькіх гледачоў і дапамагаюць ім запомніць: калі не выконваць правілы бяспекі, можа здарыцца бяда.

Оживляет кукол: поставчанка Мария Ковалева нашла свое призвание в театре «Лялька»

Сёлета ў межах фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе прэм’ера казкі-падарожжа «Сцяжынка добрых сустрэч».  Чароўная пастаноўка запрашае маленькіх гледачоў у падарожжа, напоўненае дабрынёй.

— Спектаклі, створаныя нашымі таленавітымі рэжысёрамі, акцёрамі, бываюць адначасова інтэлектуальнымі, эмацыянальнымі і візуальна насычанымі, — расказвала Марыя. — Спалучаючы лялечнае мастацтва з жывым акцёрскім выкананнем, яны здольныя зачараваць дзяцей, адк­рыць ім свет фантазіі, навучыць дабру, справядлівасці і любові. Часта ў лялечных спектаклях «хаваецца» глыбокі філасофскі сэнс, які прымушае дарослых задумацца над важнымі жыццёвымі пытаннямі, паглядзець на свет па-іншаму.

Оживляет кукол: поставчанка Мария Ковалева нашла свое призвание в театре «Лялька»

Выкладчык у альма-матар

Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў для Марыі Кавалё­вай — тое месца, дзе пачаўся яе шлях да мары, сфарміравалася асоба, адкрыліся новыя гарызонты. У 2023 годзе адбыўся прыемны паварот лёсу: Марыя атрымала запрашэнне вярнуцца ў сваю альма-матар у ролі выкладчыка акцёрскага майстэрства і сцэнічнага маўлення. А гэта, па яе словах, не проста навучанне, а сапраўднае пасвячэнне ў мастацтва слова. Галоўнае ў сцэнічным маўленні — эмацыянальнае ўздзеянне на гледача. Мастацтва акцёра заключаецца ў тым, каб здолець дакрануцца да яго душы, выклікаць пачуцці, адчуць тое, што адчувае персанаж.

Оживляет кукол: поставчанка Мария Ковалева нашла свое призвание в театре «Лялька»

Сілы чэрпае ў сям’і і прыродзе

У жыцці кожнага чалавека ёсць тое, што напаўняе яго энергіяй, до­рыць натхненне. Для Марыі такімі крыніцамі сілы з’яўляюцца яе сям’я і прырода. Марыя — наймалодшая ў вялікай сям’і Кавалёвых. З двума братамі і дзвюма сёстрамі, як кажа сама, часта сустракацца не атрымліваецца, але тэлефонныя размовы з імі, відэасувязь і цёплыя паведамленні дазваляюць адчуваць іх блізкасць і падтрымку. З асаблівым задавальненнем яна прыязджае да бацькоў у Паставы. І гэта выдатная магчымасць пабыць побач з тымі, хто заўсёды яе падтрымлівае.

Оживляет кукол: поставчанка Мария Ковалева нашла свое призвание в театре «Лялька»

Цудоўным рэлаксам для Марыі з’яўляецца адпачынак на прыродзе. Яна з захапленнем расказвала пра два тыдні, праведзеныя з сябрамі ў маляўнічай Карэліі. Адчуванне спакою, гармоніі і адзінства з прыродай дазваляе забыць пра паўсядзённыя клопаты і аднавіць душэўныя сілы.

Каб падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме, наведвае спартыўную залу. Фізічная актыўнасць дапамагае зняць напружанне пасля работы, паляпшае настрой і дазваляе з новымі сіламі выходзіць на сцэну. А найвышэйшая ўзнагарода для артысткі — удзячныя апладысменты гледачоў.

Оживляет кукол: поставчанка Мария Ковалева нашла свое призвание в театре «Лялька»

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.