В тандеме с молочным заводом заготавливают корма механизаторы ОАО «Знамя Победы-агро»

Сельское хозяйство

У тандэме з малочным заводам нарыхтоўваюць кармы механізатары ААТ «Сцяг Перамогі-агра».

Скасіць травы першага ўкосу сельгаспрадпрыемству трэба на плошчы 1 200 гектараў. На трактарах з касілкамі працуюць механізатары малочнага завода Генадзій Шушкевіч і Аляксандр Ханяўка. Яны склалі травы ўжо на палове запланаванай плошчы.

Варушаць зялёную масу і зграбаюць яе ў валкі мясцовы Дзмітрый Врублеўскі і завадчанін Алік Смільгінь. На падборы і здрабненні планавалася задзейнічаць адзін «Ягуар» малочнага завода і тры ўласныя КВК. На адным працуе Сяргей Дварко, якога на перыяд напружаных сельскагаспадарчых работ камандзіруюць у ААТ «Сцяг Перамогі-агра» з «Рассвета Пастаўскага». Новы КВК замацавалі за Андрэем Ермалаевым. Ды літаральна на першых гектарах тэхніка зламалася. Выклікалі спецыялістаў па абслугоўванні па гарантыі. Тыя ліквідавалі паломку, але і пасля гэтага механізатару ўдалося падабраць толькі сотню тон зялёнай масы, як зноў камбайн выйшаў са строю. Сапсаваўся і корманарыхтоўчы камбайн Віктара Чыпко. У панядзелак прывезлі неабходныя запчасткі, таму ёсць надзея, што абодва механізатары хутка зноў уключацца ў работу.

В тандеме с молочным заводом заготавливают корма механизаторы ОАО «Знамя Победы-агро»

Акрамя тэхнічных праблем, аграрыяў выпрабоўвае надвор’е: вясенняя засуха негатыўна паўплывала на рост шматгадовых траў, а з пачаткам корманарыхтоўкі перыядычна ідуць дажджы. У нядзелю скошаныя травы ўбіралі з палёў уздоўж 11-кіламетроўкі. Свяціла сонца, трава хутка правяльвалася, і механізатары звозілі яе ў сянажную траншэю каля манькавіцкай фермы. На адным з участкаў на трактарах з прычэпамі чакалі сваёй чаргі на загрузку механізатары ААТ «Сцяг Перамогі-аг­ра» Сяргей Борыс і Яўгеній Шырко, механізатар малочнага завода Уладзіслаў Якян. Іх настрою спрыяла сонечнае надвор’е. Людзі разумеюць важ­насць корманарыхтоўчай кампаніі, таму не лічацца з часам і ўсе сілы аддаюць выкананню даручаных заданняў.

В тандеме с молочным заводом заготавливают корма механизаторы ОАО «Знамя Победы-агро»

На іншым полі на трактары з граблямі працаваў Дзмітрый Врублеўскі. Фатаграфуючы механізатара, пацікавілася колькі гадоў яго трактару (думала, што новы).

—18! — адказаў. — Сёлета пафарбаваў. Самому прыемна працаваць на дагледжанай тэхніцы.

В тандеме с молочным заводом заготавливают корма механизаторы ОАО «Знамя Победы-агро»

У панядзелак задажджыла. Але нават у такіх неспрыяльных умовах работа не спынілася. Ва ўрочышчы за Боцьвінамі зялёную масу на «Ягуары» падбіраў Алег Казакевіч з малочнага завода. Кормаўборачны камбайн упэўнена рухаўся па полі, падбіраючы цяжкія валкі травы, здрабняючы яе і запаўняючы гэтай масай прычэп за прычэпам. Ад поля да фермы, дзе зялёны ўраджай трамбуюць у траншэю, адлегласць невялікая. Пакуль тэхніка працавала на вышэйшых участках, канвеер ішоў мерна і рытмічна, а як толькі камбайн пераязджаў на ніжэйшае месца, колы трактара з прычэпам, напоўненым здробненай зялёнай масай, пачыналі прасядаць.

Скасіць травы першага ўкосу ААТ «Сцяг Перамогі-агра» трэба на плошчы 1 200 гектараў. Палова ўжо скошана.

— Успамінаю мінулы год, — гаварыў Алег Казакевіч. — Як жа цяжка даліся тады кармы! У «Ягуара», на якім працую дзявяты год, вышэйшая, чым у іншых корманарыхтоўчых камбайнаў, праходнасць. Таму я быў накіраваны на курапольскія землі. На поле ні ўз’ехаць, ні выехаць. Каб толькі не паўтарылася леташняя сітуацыя! Непагадзь можа зацягнуць нарыхтоўку траў першага ўкосу. Сёння паўдня ідзе дождж, а вунь якія каляіны застаюцца пасля гружаных прычэпаў!

В тандеме с молочным заводом заготавливают корма механизаторы ОАО «Знамя Победы-агро»

На трамбоўцы на сянажнай траншэі на амкадорах працуюць мясцовыя механізатары Сяргей Кавальскі і Уладзімір Яркоўскі, на «Кіраўцы» — завадчанін Ігар Гутар.

Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, механізатары ААТ «Сцяг Перамогі-агра» і малочнага завода працягваюць адказную кампанію па нарыхтоўцы кармоў. Іх адданасць справе, прафесіяналізм і разуменне важнасці задачы дазваляюць пераадольваць цяжкасці і рухацца наперад. Кожны гектар, кожная тона здробненай зялёнай масы — гэта ўклад у забеспячэнне жывёлы якаснымі кармамі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.