«Жанчына — крыніца натхнення»: у РДК адкрылася выстава работ расійскіх і беларускіх майстроў

Культура

Тэма Года беларускай жанчыны прадоўжылася ў Доме культуры па вул. Станкевіча, дзе расійскія майстры пэндзля прэзентавалі свае захапляльныя творы на мастацкай экспазіцыі «Жанчына — крыніца натхнення». Тут у атмасферы творчасці сабраліся 15 майстроў — эліта асацыяцыі мастакоў-пленэрыстаў з Масквы і Санкт-Пецярбурга, да якіх далучыўся і член саюза дызайнераў, мастак з Наваполацка Сяргей Данілаў. Усяго было прадстаўлена не менш за 40 работ.

Сама назва выставы — «Жанчына — крыніца натхнення» — цалкам адпавядае свайму зместу. Мастакі не проста малявалі краявіды, а спрабавалі «злавіць» той самы момант, калі прыгажосць мясцовасці пераклікаецца з вобразам жанчыны. Выстава ператварылася ў своеасаблівы дыялог мастакоў з нашай зямлёй. Наведвальнікі маглі не толькі ўбачыць карціны, але і адчуць цеплыню, укладзеную майстрамі ў кожны мазок.

Дарэчы, творчасць мастакоў не абмяжоўвалася сценамі выставачнай залы. На працягу пяці дзён яны працавалі en plein air (на свежым паветры), рэалізуючы два важныя праекты: «Чалавек працы» і тэматыку года краіны. Мастакоў можна было сустрэць у самых розных кутках Пастаўшчыны — ад Лынтуп да Лучая, а таксама на прадпрыемствах горада і раёна. Па традыцыі, закладзенай два гады таму, яны стваралі свае карціны для людзей. Спагаду і клопат творцы прынеслі ў лынтупскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН: яны падарылі карціны не толькі ўстанове, але і асабіста кожнаму падапечнаму, пакінуўшы ім цёплую памяць аб гэтай сустрэчы. Пасля завяршэння пленэру кожны майстар перадасць у дар адміністрацыі раёна свае работы. Акрамя таго, усе астатнія творы, якія захочуць прадаць самі аўтары, будуць прадстаў­лены на закрыцці фестывалю ў спецыяльным шатры, так што ў жыхароў і гасцей горада будзе ўнікальная магчымасць набыць частку гэтай прыгажосці.

Крысціна Рубель

Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.