Две палаты повышенной комфортности открыли в терапевтическом отделении Поставская ЦРБ

Важное Здравоохранение

Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — у тэрапеўтычным аддзяленні Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы расчынілі дзверы дзве палаты павышанай камфортнасці, прызначаныя спецыяльна для ветэранаў войнаў і працы.

З умовамі знаходжання ў новых палатах азнаёміліся ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, старшыні раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч і раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Наталля Субко, а таксама дырэктар ТЦСАН Вольга Антух. Экскурсію для іх правёў галоўны ўрач Пастаўскай ЦРБ Павел Качан, падрабязна расказаўшы пра магчымасці і аснашчэнне палат.

Две палаты повышенной комфортности открыли в терапевтическом отделении Поставская ЦРБ

Як адзначыла Наталля Субко, Беларускі фонд міру сумесна з Міністэрствам аховы здароўя і партнёрамі ўжо не першы год паспяхова рэалізуе рэспубліканскую акцыю «Наша ўвага ветэранам войнаў і працы». Гэта ініцыятыва накіравана на ўсебаковую падтрымку ветэранаў баявых дзеянняў і працы, забяспечваючы ім годныя ўмовы жыцця і лячэння. Новыя палаты абсталяваны па апошнім слове тэхнікі: тут устаноўлены медыцынскія спецыялізаваныя шматфункцыянальныя ложкі, зручныя тумбачкі, сучасныя тэлевізары і халадзільнікі, што стварае па-сапраўднаму хатнюю атмасферу.

Две палаты повышенной комфортности открыли в терапевтическом отделении Поставская ЦРБ

Адной з першых пацыентак стала 96-гадовая Валянціна Бункевіч — жыхарка вёскі Балаі Варапаеўскага сельсавета. Усё сваё жыццё жанчына прысвяціла сельскай гаспадарцы. Станіслаў Чымбург асабіста пацікавіўся яе самаадчуваннем, распытаў пра ўражанні ад новай палаты і ўмовы пражывання ў вёсцы. Валянціна Віталісаўна з цеплынёй рассказала пра клопат сына, нявесткі і ўнукаў і прызналася, што, калі ўзрост падбіраецца пад сотню гадоў, забірае сілы і імунітэт. Нягледзячы на летнюю спякоту, яна захварэла на пнеўманію. Жанчына падзякавала медперсаналу за прафесіяналізм і чуласць.

Две палаты повышенной комфортности открыли в терапевтическом отделении Поставская ЦРБ

Актыўна працуюць над паляпшэннем якасці жыцця пажылых грамадзян, ветэранаў працы і работнікі сацыяльнай службы. Яны імкнуцца стварыць сістэму комплекснай падтрымкі, дзе кожны чалавек адчувае сябе патрэбным і акружаным клопатам: арганізуюць забаўляльныя мерапрыемствы, аказваюць бытавую дапамогу і садзейнічаюць у вырашэнні розных жыццёвых пытанняў.

Две палаты повышенной комфортности открыли в терапевтическом отделении Поставская ЦРБ

Ганна Літвіновіч парадавалася, што не толькі дзяржава, але і грамадскія арганізацыі праяўляюць клопат і павагу да грамадзян, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны і свайго рэгіёна, а таксама падкрэсліла, што нямала заслужаных людзей пражывае і на Пастаўшчыне. Дзякуючы Беларускаму фонду міру цяпер у іх будзе магчымасць атрымліваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу ў камфортных умовах.

Адкрыццё такіх палат — гэта не проста паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы бальніцы, а яркі прыклад таго, як сумесныя намаганні ствараюць умовы, у якіх пацыенты могуць паляпшаць не толькі фізічнае, але і псіхалагічнае, ментальнае здароўе і настрой. Камфорт, увага і клопат — неад’емныя складнікі паспяховага выздараўлення.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.