На полях Поставщины в полном разгаре уборка озимого рапса

Сельское хозяйство

На палях Пастаўшчыны ў поўным разгары ўборка азімага рапсу. Ён займаў амаль 4 000 гектараў. Дзякуючы тэхнічнай аснашчанасці гаспадарак і самаадданай працы камбайнераў, вадзіцеляў, спецыялістаў больш чым на палове плошчы «чорнае золата» цалкам убрана і адпраўлена на зернесушыльныя комплексы для далейшай дапрацоўкі.

На полях Поставщины в полном разгаре уборка озимого рапса

Калі аналізаваць сітуацыю ў разрэзе асобных гаспадарак, то асноўны клін рапсавых палёў — у ААТ «Навасёлкі-Лучай» (935 га), «Камайскі-агра» (805) і на СП «Дунілавічы-агра» (680). Найвышэйшая ўраджайнасць пакуль у ААТ «Навасёлкі-Лучай» — 20,1 цэнтнера з гектара.

Калі дазволіць надвор’е, то ўборку азімага рапсу ўдасца завяршыць у сціслыя тэрміны. Аднак часу на адпачынак у вяскоўцаў няма. Наперадзе іх чакае яшчэ больш маштабная і адказная задача — масавая ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Паралельна з гэтым у раёне працягваецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага статка і падрыхтоўка глебы пад будучы ўраджай наступнага года.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.