На Поставщине завершили уборку озимого ячменя

Сельское хозяйство

На Пастаўшчыне завяршылі ўборку азімага ячменю. Сёлета гэтая культура займала плошчу ў 2 316 гектараў. Першы важны экзамен бягучай уборачнай кампаніі хлебаробы раёна вытрымалі годна.

Традыцыйна наперадзе ідуць флагманы мясцовага аграпрамысловага комплексу, якія сваім прыкладам даказваюць, што нават у нашых кліматычных умовах можна атрымліваць рэкордныя намалоты. Сапраўдным лідарам уборачнай кампаніі на азімым ячмені стала ААТ «Хацілы-агра». Тут намалацілі рэкордныя 81,1 цэнтнера з гектара, што выклікае гонар за хацілаўскіх майстроў зямлі. Высокую планку трыма­юць і ў ААТ «Навасёлкі-Лучай», дзе ўраджайнасць азімага ячменю — 69,1 цэнтнера з гектара.

На Поставщине завершили уборку озимого ячменя
Фото носит иллюстративный характер

Сярэдняя ўраджайнасць па раёне склала 35,7 цэнтнера з гектара, што амаль на 11 цэнтнераў перавышае мінулагодні вынік.

За кожнай лічбай — напружаная, самаадданая праца механізатараў, якія ад цямна да цямна працуюць у полі, агранамічнай службы, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Сёлетні важкі колас — гэта вынік прымянення навуковага падыходу, выкарыстання найноўшых тэхналогій і дакладнага разліку. Своечасовая і якасная сяўба ў добра падрыхтаваную глебу, правільна падабраны насенны матэрыял, у тэрмін праведзеная падкормка раслін, а таксама эфектыўная ахова ад шкоднікаў і хвароб — менавіта з гэтых важных складальнікаў і атрымаўся высокі ўраджай.

Завяршэнне ўборкі азімага ячменю — толькі пачатак вялікага жніва. Наперадзе ў аграрыяў Пастаўшчыны яшчэ шмат працы. Яны разумеюць: час не чакае, і кожная пагодлівая хвіліна — на вагу золата.

Пасля таго як апошнія гектары ячменю былі ўбраны, тэхніка аператыўна перадыслацыравалася на рапсавыя палі. Гэта культура займае 3 946 гектараў. Уборку азімага рапсу распачалі ў ААТ «Камай­скі-агра» і на сельгаспрадпрыемстве «Ду­нілавічы-агра».

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.