В мехмастерских сельхозпредприятий завершается подготовка зерноуборочной техники

Сельское хозяйство

На палях калышацца залацістае калоссе, абяцаючы багаты ўраджай, а ў мехмайстэрнях сельгаспрадпрыемстваў завяршаецца падрыхтоўка зернеўборачнай тэхнікі.

Для аграрыяў надыходзіць самая адказная пара — уборка ўраджаю. Ад таго, наколькі якасна і аператыўна яна будзе праведзена, залежыць харчовая бяспека і дабрабыт кожнай гаспадаркі. У ААТ «Хацілы-агра», «Янавіца-аг­ра», «Сцяг Перамогі-агра» камбайны ўжо прайшлі тэхнічны агляд і атрымалі «дабро» на выезд.

В мехмастерских сельхозпредприятий завершается подготовка зерноуборочной техники

Тэхагляд прадаўжаецца. Падчас яго галоўны дзяржаўны інспектар Дзмітрый Касцень і галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Павел Скрыдлеўскі правяраюць, як у камбайнах працуюць рулявая і тармазная сістэмы, светлавыя прыборы, ці спраўныя стоп-сігналы. Спецыялісты таксама звярта­юць увагу на наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння, аптэчак, рэгістрацыйных дакументаў.

У раёне налічваецца 56 камбайнаў. Сёлета новая тэхніка паступіла ў ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Кураполле-агра» і «Камайскі-агра». Падрыхтоўка да жніва — справа агульная. Сёння на палях раёна яшчэ працягваецца нарыхтоўка кармоў, таму нагрузка на мясцовых механізатараў вялікая. Каб паскорыць працэс рамонту і наладкі старых камбайнаў, на дапамогу аграрыям прыйшлі гарадскія прадпрыемствы і арганізацыі, якія накіравалі сваіх спецыялістаў у мехдвары. Усе добра разумеюць, што кожная гадзіна прастою ў гарачы час жніва — страчаны ўраджай.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.