Цэлы свет на адной далоні: гісторыя аднаго кадра

Общество

Спыніцеся на хвілінку і проста ўглядзіцеся ў гэты здымак… Бачыце, як тут зіхацяць тры адценні золата?.. Прыгледзьцеся ўважлівей… Першае — спелы колас у працавітай мужчынскай далоні як шчодры падарунак зямлі. Другое — цёплае ззянне заручальнага пярсцёнка на пальцы — ціхі знак таго, што дома мужчыну любяць і чака­юць. І трэцяе, самае галоўнае і нябачнае воку адценне, — гарачае сэрца хлебароба, якое б’ецца ў такт матору камбайна.

Цэлы свет на адной далоні: гісторыя аднаго кадра

Выпадковы кадр, дзе маленькі каласок прытуліўся да мазолістай далоні шчырага працаўніка, нібы ў калысцы, змясціў у сабе ўсё жыццё: горкі пот, гонар за плён сваёй працы і вялікую адказнасць перад тымі, хто назваў яго сваім мужам і
бацькам. Менавіта так выглядае сапраўднае, невымернае багацце нашай краіны.

Крысціна Рубель
Фота даслаў Віталій Змітровіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.