Тысяча гектаров под рапс: техника и люди в напряжённом графике

Сельское хозяйство

У аграрыяў зараз шмат спраў: жніво, нарыхтоўка кармоў, падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімага рапсу і яго сяўба. У гэтым напружаным рытме жыве і калектыў ААТ «Навасёлкі-Лучай», дзе пад азімы рапс адведзена 1 000 гектараў. Каб выканаць усе неабходныя работы ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, ворыва глебы на палетках вядуць адначасова некалькі адзінак тэхнікі. Нароўні з прафесіяналамі Андрэем Жалейкам, Анатолем Счасным, якія аддалі рабоце на зямлі не адзін год і ведаюць усе тонкасці сваёй справы, шчыруюць і маладзейшыя механізатары.

Тысяча гектаров под рапс: техника и люди в напряжённом графике

Сярод іх — Валерый Адзінец — адказны, сумленны і надзейны работнік, якому можна даверыць любую складаную задачу. За ім замацаваны сучасны энерганасычаны трактар, які працуе ў счэпе з высокапрадукцыйным 9-корпусным плугам. Валерый на працягу дня ўпэўнена наразае роўныя скібы, пакідаючы за сабой добра падрыхтаваную для наступнай сяўбы глебу, а вечарам спяшаецца дадому, дзе яго чакаюць жонка і дзве дачушкі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.