ВК «Атлант» готовится к новому сезону: Кубок Беларуси и чемпионат в 1-й лиге

Спорт и туризм

Зноў у двух турнірах

Пасля працяглага перапынку беларускі валейбол вярнуўся на міжнародную арэну, да спаборніцтваў дапусцілі нацыянальныя зборныя і каманды ўсіх узростаў. Услед за клубамі эліты падрыхтоўку да новага сезона пачаў і дзеючы віцэ-чэмпіён 1-й лігі — пастаўскі «Атлант». Акрамя нацыянальнага першынства, па запрашэнні БФВ ён паўторна згуляе ў розыгрышы Кубка Беларусі па валейболе.

У першым кантрольным таварыскім матчы ў мінулую суботу пастаўчане дома памераліся сіламі з клубам вышэйшай лігі  — «Марка-ВДТУ» (Віцебск). Падтрымаць землякоў прыйшло шмат гледачоў, сярод якіх быў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург.

ВК "Атлант" готовится к новому сезону: Кубок Беларуси и чемпионат в 1-й лиге

Па дамоўленасці сапернікі згулялі паміж сабой пяць партый. Паядынак прайшоў у цікавай барацьбе, момантамі нашы нават апярэджвалі прафесійную каманду і выйгралі чацвёрты сэт — 25:21 (17:25; 14:25; 21:25; 25:21; 23:25). На высокім узроўні згулялі лідары Аляксандр Пятрэвіч, Аляксей Трацэўскі, Міхаіл Маліёнак. У гэтай сустрэчы нашы праверылі шэраг сваіх патэнцыйных навічкоў са сталіцы, Віцебска і Глыбокага, і тыя сябе нядрэнна праявілі.

Чэмпіянат краіны ў 1-й лізе пачнецца ў першай дэкадзе кастрычніка. У ім згуляюць 11 каманд у два кругі з турамі ў розных гарадах краіны. Каляндар спаборніцтваў хутка будзе зацверджаны. Аматары валейбола ў Паставах таксама змогуць убачыць дубліруючыя склады клубаў вышэйшай лігі. У элітны дывізіён прабіўся дзеючы чэмпіён — «Газавік-Гомель», які двойчы адолеў у пераходных матчах магілёўскі «Камунальнік». Пастаўчане рыхтуюцца да сур’ёзных выпрабаванняў: ім давядзецца згуляць ажно 20 паядынкаў.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.