В г.п. Воропаево торжественно открыли станцию обезжелезивания и водопровода (обновлено)

Главное Общество

Чыстая і якасная пітная вада пачала паступаць у дамы і кватэры варапаеўцаў.

У панядзелак у гарадскім пасёлку ўрачыста адкрылі новую станцыю абезжалезвання вады.

Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, яго намеснік Уладзімір Белавус, старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, начальнік галоўнага ўпраўлення жыллё­ва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрый Дзядзёла, генеральны дырэктар КУП водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Віцебск­аблводаканал» Аляксей Хвалько, старшыня Варапаеўскага сельскага Савета Іна Касарэўская, работнікі філіяла «Докшыцыводаканал», жыхары гарпасёлка.

— Праблема чыстай і якаснай вады ў Варапаеве існавала даўно, — расказвала Іна Касарэўская. — Патрэба ў такім аб’екце была відавочнай. Мясцовыя жыхары шукалі дапамогі ў яе вырашэнні ў многіх інстанцыях.

Сімвалічную чырвоную стужку пераразаюць ганаровыя госці: Юрый Дзядзёла, Уладзімір Белавус, Мікалай Шарснёў і Сяргей Чэпік

У рамках падпраграмы «Чыстая вада» дзяржпраграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», якая ў краіне рэалізуецца на працягу 5 гадоў, і пабудавалі ў гарпасёлку новую станцыю абезжалезвання. Яна невялікая па размеры, цалкам аўтаматызаваная, аператыўная і дакладная інфармацыя з яе перадаецца на пульт дыспетчару УП ЖКГ. Узвя­дзенне абышлося дорага — у 1 242 тысячы рублёў. Прычына ў тым, што, калі прабурылі свідравіну глыбінёй 140 метраў, то стала паступаць вада, вельмі насычаная солямі і непрыгодная для выкарыстання ў быце. Давялося ўстанаўліваць дадатковае самае сучаснае абсталяванне з тонкай мембранай, праз якую прахо­дзяць толькі малекулы вады. Такога абсталявання пакуль няма ні на адной іншай станцыі вобласці. Вада ачышчаецца ў два этапы.

У памяшканні станцыі абезжалезвання

— Здароўе нацыі было і застаецца важнейшым клопатам улады, — гаварыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. — Кожны год у вобласці ўводзяцца ў эксплуатацыю больш за 40 станцый абезжалезвання. Для гэтага створана адзіная арганізацыя «Віцебскаблводаканал», якая аб’ядноўвае водаканалы ўсіх раёнаў. На наступную пяцігодку запланавана пабудаваць каля 150 станцый. Дзякуючы ім, жыхары вобласці будуць цалкам забяспечаны вадой, якая адпавядае ўсім санітарна-гігіенічным нормам. У Варапаеве пражывае больш за 2 500 чалавек. Ёсць надзея, што, дзякуючы новаму інвестару, тут пачнуць развівацца дрэваапрацоўчая і іншыя галіны вытворчасці.

Старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік падзякаваў Мікалаю Шарснёву, а ў яго асобе ўсяму аблвыканкаму за фінансавую падтрымку ў рэалізацыі праграмы «Чыстая вада» ў нашым раёне. Расказаў пра супрацоўніцтва з «Віцебскаблводаканалам», сіламі якога на Пастаўшчыне ўжо пабудаваны тры станцыі. Шмат зроблена па пракладцы водаправода і ўводзе ў дзеянне гэтага жыццёва важнага аб’екта і ў Варапаеве.

— Напярэдадні Новага года мы атрымалі адзін на ўсіх падарунак, — гаварылі прысутныя на ўрачыстасці варапаеўцы. — Карыстаемся вадой і ацанілі яе якасць: яна істотна палепшылася. Дзякуй уладам за клопат.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Жители Поставского района на диалоговых площадках предложили усилить информирование через СМИ
На диалоговой площадке депутаты обсудили вопросы местного самоуправления
Очередная диалоговая площадка прошла в районном центре детей и молодежи



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.