Поставчанин Сергей Форманюк вручную шьет все изделия кожгалантереи

Важное Общество

Ручная работа ў цане

Не бывае дня, каб пастаўчанін Сяргей Фарманюк не змайстраваў штосьці арыгінальнае са скуры. А ў перадсвяточныя дні яго літаральна закідалі заказамі: людзі, якія цэняць ручную работу, жадаюць парадаваць родных і блізкіх унікальнымі падарункамі, заказаць нешта для сябе.

Прыдумваць мадэлі рэчаў са скуры, а потым уласнаручна ўвасаб­ляць ідэі ў жыццё Сяргей пачаў даўно. Спачатку сваімі цікавымі падарункамі здзіўляў родных і сяброў, а два гады таму вырашыў зарэгістравацца ў якасці рамесніка. Цяпер захапляцца яго вырабамі і набываць іх можа кожны ахвотны. І недахопу ў кліентах майстар не адчувае: заказы паступаюць не толькі з усёй Беларусі, але і з суседніх краін. Ручная работа працаёмкая, таму, зразумела, пра прамысловыя аб’ёмы гаворкі не ідзе. Праца ў творчай мастэрні — хобі, а не асноўная крыніца даходу.

Сяргей Фарманюк шые фактычна ўсе вырабы скургалантарэі: бранзалеты, партманеты, сумкі, кашалькі, вокладкі для дакументаў, чахлы для мабільных тэлефонаў і нажніц, ключніцы, ножны і інш. Гатовыя рэчы фатаграфуе і выкладвае на сваёй старонцы Kompish_art у «Інстаграме». Праглядваючы яе, у асартыменце не знайшла, бадай, толькі пальчатак. У каментарыях (а ўсе яны станоўчыя) людзі адзначаюць бясспрэчны талент і адметны стыль аўтара работ.

— У кожную рэч укладваю душу, як быццам раблю яе для сябе, — расказваў Сяргей Фарманюк. — Усе заказы індывідуальныя. Людзі звяртаюцца не толькі па канкрэтную мадэль, але і выбіраюць колер скуры і ніткі, адбіткі і надпісы. Разам з тым большасць заказчыкаў прыслухоўваюцца да маіх парад. Бывае, агаворваем нават умовы, у якіх рэч будзе выкарыстоўвацца. Напрыклад, калі раблю чахол для тэлефона рыбаку, апрацоўваю скуру спецыяльнымі ахоўнымі сродкамі ад вільгаці, каб яна не дэфармавалася ад частага дотыку мокрых пальцаў.

Калі не лічыць залатых рук і творчага ўяўлення, для работы Сяргею патрабуюцца скура, шыла, лінейка, канцылярскі нож, латэксны клей, васкаваная нітка і дзве іголкі. Для прашывання выкарыстоўвае седлавое шво — адно з самых трывалых. Яго перавага ў тым, што, нават калі пашкодзіцца адзін шывок, нітка ўсё роўна не разыдзецца, бо яе будзе ўтрымліваць папярэдні або наступны. Надпісы і адбіткі наносяцца таксама ўручную. Такая работа заўважная адразу і вельмі цэніцца.

— Заўсёды прыемна бачыць вынік сваёй працы, ведаць, што камусьці гэты выраб праслужыць не адзін год, чуць станоўчыя водзывы кліентаў, — працягваў рамеснік. — Большасць з іх потым звяртаюцца па наступны заказ, расказваюць, што ў іх цікавяцца, дзе набылі такую арыгінальную рэч.

Чараваць над скуранымі вырабамі — не адзінае захапленне Сяргея. Ён — надзвычай творчая асоба. Цудоўна малюе, шые, лепіць, любіць працаваць з дрэвам.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
От 4 до 75 лет. Такой возраст участников художественной самодеятельности Юньковского СДК
В поставском Доме ремесел «Стары млын» начали работать две выставки
Работы поставских мастеров участвуют в столичной выставке «Рождественские узоры»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.