В Поставах появился фоторобот для принятия заявлений на изготовление паспортов нового образца

Важное Общество

Адбіткі пальцаў, подпіс і партрэт – амаль гатовы новы дакумент

На мінулым тыдні ў аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі АУС райвыканкама «прапісаўся» фотаробат — комплекс для збору біяметрычных даных. З 1 студзеня наступнага года ён будзе выкарыстоўвацца для прыняцця заяў на выраб пашпартоў новага ўзору. Пакуль жа з усімі нюансамі работы на ім знаёмяцца супрацоўнікі аддзялення.

Тэсціраванне стацыянарнага комплексу па зборы біяметрычных даных праводзіць Павел Шылей

— Вось наш новы «памочнік», які дазволіць забыць, што такое запаўненне папяровых бланкаў ад рукі для выдачы пашпарта, — дэманструе стацыянарны комплекс начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі АУС райвыканкама Павел Шылей. — Мы, як і аналагічныя структуры нашай краіны, з 1 студзеня 2021-га пачнём выдаваць дакументы новага тыпу — ID-карты і біяметрычныя пашпарты. Карта знешне нагадвае вадзіцельскае пасведчанне і будзе выкарыстоўвацца выключна на тэрыторыі Беларусі. Біяметрычны пашпарт амаль нічым не адрозніваецца ад існуючага ўзору, за выключэннем таго, што ўтрымлівае ўбудаваны чып са звесткамі пра ўласніка і яго электронны подпіс. Прызначаны для выезду за мяжу. Каб было зручна ставіць візы, можна мець два.

Менш чым праз месяц замя­ніць галоўны дакумент змогуць тыя, у каго скончыўся тэрмін яго дзеяння, а таксама ўсе ахвотныя. Для гэтага неабходна прыйсці, як кажуць у народзе, у пашпартны стол. Ён знаходзіцца па вуліцы Ленінскай у адным будынку з аддзяленнем ДАІ. Тут фотаробат зробіць ваш электронны партрэт. Пры стварэнні здымка  ён аўтаматычна ўлічвае колер скуры і валасоў, гаворыць «не» яркаму макіяжу. Пры неабходнасці прапануе перафатаграфавацца. Калі фотаздымак вас задаво­ліць, застанецца адсканіра­ваць адбіткі ўказальных пальцаў і паставіць подпіс стылусам на экране планшэта.

Атрыманыя звесткі адбіваюцца на камп’ютары спецыяліста. Яму застаецца толькі раздрукаваць вашу заяву на атрыманне ID-карты альбо пашпарта для выезду за мяжу і папрасіць распісацца ў ёй. Затым вашы звесткі адпраўляюцца ў сталічны цэнтр персаналізацыі дакументаў. Тэрмін іх вырабу пакуль невядомы. Забраць новы дакумент зможаце там, дзе і пісалі заяву на яго атрыманне.

Разам з ім на папяровым носьбіце вам уручаць 3 PIN-коды. Першым будзеце пацвярджаць, што згодныя даць свае персанальныя даныя (поўнае імя, дата нараджэння і ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта), з дапамогай другога — ставіць электронны подпіс. Трэці спатрэбіцца для разблакіроўкі ID-карты, калі тры разы запар уведзяце не той код. Важна: PIN-коды неабходна берагчы як зрэнку вока, бо яны існуюць толькі ў адным экзэмпляры на папяровым носьбіце, які вам выдадуць. Калі вы яго згубіце, нідзе не зафіксаваўшы самі лічбы кода і іх паслядоўнасць, больш ніколі не зможаце скарыстацца пашпартам.

Поўны пераход на пашпарты новага ўзору плануецца завяршыць у 2030 годзе. Гэта значыць, што на працягу 10 гадоў будуць дзейнічаць два ўзоры галоўнага дакумента.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Работа здесь непростая, но интересная. Юрисконсульт УП «ЖКХ» Кристина Шилина
27 ноября в поставской СШ №3 прошел открытый диалог «Беларусь — это мы»
Игорю Прокоповичу — 60. Большое интервью с юбиляром



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.