Военнослужащие погранзаставы «Ярево» охраняют границу в любую погоду (+видео)

Главное Приграничье

У любое надвор’е заступаюць у нарад ваеннаслужачыя пагранзаставы «Ярэва».

Калядныя маразы, якія ў апошні час правяць баль у нашай краіне, многіх прымушаюць спяшацца з вуліцы ў цёплае памяшканне ці ўвогуле не высоўваць з яго нос. Але ёсць і тыя, для каго знаходжанне на свежым паветры — неабход­насць. Ні на хвіліну не застаецца без пільнага нагляду пагранічнікаў Дзяржаўная граніца.

У сакрэце кінолаг Фёдар Швед, інспектар Ягор Кудрашоў і пошукавы службовы сабака Фларыян

— У моцны мароз амаль напалову змяншаецца час нясення службы на вуліцы, — расказвае першы намеснік каменданта пагранкамендатуры «Паставы» Васілій Куратнік, пакуль ваеннаслужачыя дапамагаюць адзін аднаму апрануцца ў маскхалаты. — Выдаецца дадатковае цёплае адзенне і спецыяльны абутак — валёнкі альбо «дуцікі». Дазваляецца браць з сабой у нарад тэрмас з чаем, галоўнае — піць нячутна, каб не выдаць сябе. З гэтай прычыны забараняецца ноччу курыць: пах тытуню можа распаўсюджвацца на адлегласць да кіламетра, бачны ў цемры і чырвоны «вугольчык». Пры -25оС нельга выкарыстоўваць службовых сабак, каб тыя не апяклі нос і не страцілі нюх.

Малодшы сяржант Ягор Кудрашоў і радавы Фёдар Швед служаць на заставе ўжо другую зіму, але прымераць маскіровачныя халаты абодвум давялося толькі нядаўна. Прычына банальная — летась амаль не было снегу. Першы хлопец родам з Нясвіжа. Пасля 9 месяцаў тэрміновай службы перавёўся на кантрактную, другі — з вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна.

На рахунку Фёдара Шведа — неаднаразовы ўдзел у затрыманні парушальнікаў граніцы і пагранічнага рэжыму. Напрыклад, у пачатку кастрычніка ён выявіў сховішча цыгарэт на суму 2 тысячы 600 рублёў, а ў канцы таго ж месяца затрымаў групу кантрабандыстаў, якія спрабавалі пераправіць тытунёвыя вырабы праз граніцу. Узнагароджаны нагруднымі знакамі органаў пагранічнай службы «Удзельнік затрымання» І і ІІ ступеняў, «Выдатнік пагранічнай службы». Апошні атрымаў за трэцяе месца ў аглядзе-конкурсе пагранічнага ведамства на найлепшую трывожную (пошукавую) групу. У ім удзельнічаў разам з саслужыўцамі заставы і пошукавым службовым сабакам Фларыянам. Вернаму сябру пагранічнікаў два з паловай гады, і ён зарэкамендаваў сябе не горш за свайго кінолага, які добра разбіраецца ў паводзінах гадаванца і правільна на іх рэагуе.

Вызначыўся падчас службы і інспектар Ягор Кудрашоў. Хлопец шмат разоў выяўляў сляды парушальнікаў, а ўжо па яго аператыўных паведамленнях трывожная група іх затрымлівала. Нясе службу годна.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара

Відэа Наталлі Налей



Читайте также:
В Беларуси ужесточили наказание для пьяных водителей
19 января — День спасателя. Матрос-спасатель спасательной станции Андрей Бондаренко
Как уберечь дом от пожара? Советы и рекомендации спасателей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.