Где в этом году на Поставщине будет строиться жильё? Узнали подробности

Главное Общество

Дзе будзем будавацца?

Сёлета ў раёне плануецца ўзвесці 8 860 квадратных метраў жылля. Пра тое, дзе разгорнуцца асноўныя будпляцоўкі, а таксама пра выкананне прагнозных паказчыкаў у мінулым годзе карэспандэнту «ПК» расказаў намеснік старшыні райвыканкама Павел Станюш:

— Летась пры плане 6 287 кв. м  у раёне ўзведзена 7 845 кв. м. Гадавое заданне па ўводзе жылля выканана на 125%. Дасягнуць высокіх паказчыкаў атрымалася дзякуючы індывідуальным забудоўшчыкам, якія ўзвялі 2 317 кв. м у сельскай мясцовасці і 2 917 кв. м у райцэнтры.

Заданне на бягучы год вялі­кае, але выканальнае. У гора­дзе працягнецца будаўніцтва 60-кватэрнага дома па вуліцы Зялёнай, 26. Яго здача ў эксплуатацыю запланавана на жні­вень-верасень. Кватэры тут атрымаюць пераважна мнагадзетныя сем’і. Будзе 6 кватэр камерцыйнага выкарыстання, астатнія для сваіх работнікаў узводзіць малаказавод. Таксама сёлета прыступім да ўзвядзення апошняй шматпавярхоўкі ў мікрараёне 6-га гарадка. Дом будзе абуладкаваны ліфтам. У сельскай мясцовасці жыллё з выгодамі з’явіцца ў Навасёлках, дзе будзе пабудаваны 12-кватэрны дом.

Асноўнымі будпляцоўкамі для ўзвядзення індывідуальных дамоў у райцэнтры застануцца вуліцы Багдановіча-Міру. Працягнецца рэалізацыя праз аўкцыён зямельных участкаў па вуліцы Азёрнай. У перспектыве пачнецца асваенне 80 гектараў па завулку Кірава (ад заправачнай станцыі паралельна вуліцы Міру). Зараз ідуць праектныя работы, пракладваць інжынерныя сеткі магчыма пачнём у другой палове года.

Таксама сёлета плануем распачаць праектаванне 40-кватэрнага дома і інжынерных сетак у раёне вуліц Юбілейнай і Кляра. Да іх будаўніцтва прыступім у наступным годзе. Згодна з дэталёвым планам шматкватэрнай забудовы, тут будуць узведзены 15 электрадамоў з ліфтамі.

Запісала Вераніка Філановіч
Фота аўтара



Читайте также:
Поставчанка Надежда Новицкая — финалистка конкурса «Миссис Вселенная Беларусь»
Поставская молодежь помогает пожилым людям в уборке снега
В Поставах прошел митинг-реквием в память о воинах-интернационалистах



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.