Вакцинация от СOVID-19: в Поставах начали делать прививки всем желающим

Главное Здравоохранение

Каб не захварэць

Вакцынацыя ад СOVID-19 у раёне выйшла на новы ўзровень: у пятніцу пачалі прышчапляць не толькі дэкрэтаваныя групы насельніцтва — медыкаў, педагогаў і работнікаў сацслужбы, але і ўсіх ахвотных.

Чарга перад працэдурным кабінетам рухалася хутка, але ўсё адно была ўнушальнай: у чаканні прышчэпкі былі настаўнікі, работнікі АДРАЦ «Ветразь», пенсіянеры. Усяго ў той дзень вакцыянавана 75 чалавек, у тым ліку другім кампанентам медпрэпарата.

Ганна Хромчанка працуе інспектарам па асноўнай дзейнасці ў Пастаўскім ТЦСАН, штодня сутыкаецца з вялікай колькасцю людзей. Упэўненая: прышчэпка работнікам сацыяльнай службы неабходная.

— Думаю, што вакцынацыя дасць больш гарантый не захварэць, — тлумачыла сваю пазіцыю. — Я ўжо год назад перанесла каранавірус, прычым цяжкім было не столькі захворванне, колькі яго наступствы, якія непакоілі яшчэ каля паўгода пасля папраўкі. Адчувалася моцная слабасць, апатыя, увесь час хацелася спаць, з’явілася аддышка. Таму мой выбар відавочны.

Летам былі сімптомы каранавіруснай інфекцыі і ў 69-гадовай Рэгіны Януковіч. У той жа перыяд страціла мужа — памёр ад запалення лёгкіх. Як толькі даведалася, што ў раёне пачаўся запіс на прышчэпку, адразу ж звярнулася да ўчастковага тэрапеўта. Спадзяецца, што вакцынацыя засцеражэ ад небяспечнай хваробы.

У ліку першых пра сваё жаданне прывіцца паведаміў медыкам і Віктар Хадакоўскі.

— Мне 77 гадоў, кавідам не хварэў, але многа чуў, як цяжка пераносіцца, ад тых, хто хварэў, — расказваў мужчына. — Заўжды прышчапляюся ад грыпу, і ніколі не было пабочных эфектаў. Спадзяюся, што гэтак жа лёгка перанясу і гэты медпрэпарат.

Не сутыкаўся з СOVID-19 і дырэктар СШ №1 Валерый Каліцкі. Ён хвалюецца не толькі за сябе, але і за вялікі калектыў, які ўзначальвае. З аднаго боку, разважае, прышчэпка дазволіць засцерагчы сябе і сваіх калег, з другога — на ўласным прыкладзе зможа  паказаць эфектыўнасць медпрэпарата, яго добрую перанасімасць.

— У вакцыны, якая паступае ў ЦРБ, ёсць тэрмін рэалізацыі, таму і выклікаем тых, хто запісаўся на яе атрыманне, — паведаміў загадчык паліклінікі ЦРБ Міхаіл Петух. — Пакуль што ў прыярытэце інваліды І і ІІ груп, а таксама асобы, старэйшыя за 65 гадоў, — найбольш уразлівыя катэгорыі насельніцтва. Запіс на вакцынацыю працягваецца: паведаміць пра сваё жаданне прышчапіцца неабходна ўчастковаму тэрапеўту альбо ўчастковай медсястры.

Калі вы даўно запісаліся на прышчэпку, а вас не выклікаюць — не хвалюйцеся. Літаральна праз 2-3 тыдні распачнецца ўсеагульная вакцынацыя медпрэпаратам айчыннай вытворчасці, зробленым на аснове расійскіх тэхналогій. Зараз ён праходзіць сертыфікацыю. Плануецца, што кожны месяц будзе выпускацца каля 100 тысяч доз.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Прививка от коронавируса: кому можно делать и кому противопоказана?
В Поставском районе привито 160 человек. У всех хорошее самочувствие и отсутствие побочных эффектов
Правда о прививках против инфекции COVID-19: мифы и реальность



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.