Такими они останутся в нашей памяти… Пробощи Ян Шуткевич и Анджей Возьняк

Важное Духовность

Шмат хто з пастаўскіх парафіян у малітве за памерлых узгадвае імёны і двух святароў, якія яшчэ зусім нядаўна былі з намі і так шмат зрабілі для нашага касцёла, — Яна Шуткевіча і Анджэя Возьняка.

Ксёндз Ян Шуткевіч (памёр 04.06.2017) быў першым пробашчам пастаўскага касцёла пасля вяртання святыні вернікам (красавік 1988 года) і кіраваў яе адраджэннем (да гэтага святыня належала заводу «Беліт»). Сорак дзён мужчыны і жанчыны пераважна пенсійнага ўзросту працавалі тут: прыбіралі храм ад друзу і смецця, выносілі металічныя бэлькі, на якіх трымаўся другі паверх, завешвалі сцены дыванамі, каб закрыць выбоіны… Ксёндз Ян па благаславенні віленскага біскупа сам асвяціў касцёл. Якая радасць была не толькі для горада, але і для ўсёй Пастаўшчыны! Першы касцёл на тэрыторыі СССР, які дазволілі адкрыць!

Але наперадзе чакала шмат работы: неабходна было адрамантаваць дах і ўсталяваць новы пазалочаны крыж (на яго пазалоту людзі прыносілі залатыя пярсцёнкі і завушніцы), зра­біць драўляны насціл-падлогу, амбон, алтары, лаўкі, распі­саць столь… Ксёндз Ян правяраў кожную зробленую рэч, глыбока ўнікаў ва ўсё. Раман Штура, адзін з будаўнікоў, якія працавалі тады ў касцёле, расказваў: «Святар сваім энтузіязмам мог запаліць людзей так, што тыя самі ішлі працаваць. Ён меў такую прыцягальную сілу, што калі папросіць, то адмовіць яму было немагчыма. Правяраючы роспіс столі, ксёндз клаўся на падлогу і ў бінокль разглядаў кожны завіток…»

З 1994 года Ян Шуткевіч узяўся за рамонт катэдральнага касцёла ў Мінску, потым пераехаў у Вільню, дзе служыў у касцёле Святога Барталамея. Сёння там для беларускай дыяспары набажэнствы праходзяць на беларускай мове. Пастаўскія вернікі, якія былі блізка знаёмыя з ксяндзом Янам, адзначаюць, што нават пакінуўшы нашу парафію, ён пастаянна цікавіўся справамі касцёла Святога Антонія Падуанскага, распытваў пра людзей, перадаваў ім абразікі і медаль­ёны. Пахавалі яго ў Гродне на Старых могілках, побач з мамай.

Аліна Латыш
Фота з архіва «ПК»



Читайте также:
Уже 20 лет несёт слово Божие протоиерей Георгий Лакотка в храме Воскресения Христова в Воропаеве
В костеле Святого Антония Падуанского 10-й год работает столовая для обездоленных
Геннадий Лавникович из Воропаево стал ксендзом, поставчанин Валерий Пупкевич — дьяконом



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.