В ассортименте ОАО «Поставымебель» появилась садовая скамейка-трансформер в стиле лофт

Важное Общество

Лінейка лофт папоўнілася

Штогод у ААТ «Паставымэбля» імкнуцца распрацаваць і запусціць у вытворчасць якую-небудзь навінку. Сёлета новым серыйным узорам у стылі лофт стала садовая лаўка-трансформер.

Па задумцы распрацоў­шчыкаў, выраб складаецца з 2-х асобных лавак, якія пры раскладванні ўтвараюць вялікі стол са стальніцай 1 700х900 сантыметраў і лаўкі па абодва бакі.

— Выраб мае досыць унушальныя памеры — разлічаны на 8-10 чалавек, — расказваў начальнік аддзела маркетынгу і збыту завода Аляксандр Берняковіч. — Магчыма, не ўсім патрэбны трансформер такой велічыні. Таму можна набыць толькі адну лаўку, якая трансфармуецца ў стол і лаўку. Мэбля зручная, эрганамічная, падыходзіць для дачнага ўчастка, саду, тэрыторыі прыватнага дома. У фабрычнай вытворчасці такіх экзэмпляраў выпускаецца мала: у асноўным іх выраб­ляюць паўсаматужным спосабам, і кошт іх заўсёды вышэйшы, чым вырабаў серыйных партый.

Сядзенне і стальніца лаў­кі-трансформера выкананы з масіву, аснова — з металакаркаса. Каб надаць паверхні воданепранікальныя ўласцівасці і ўстойлівасць да драпін, яна апрацоўваецца мастыкай.

Прастату канструкцый і ўдалае спалучэнне фактур ужо станоўча ацанілі як беларусы, так і нашы ўсходнія сусе­дзі, якія актыўна набываюць навінку. Карыстаюцца папулярнасцю ў расіян стэлажы і наборы мэблі для спальні ў стылі лофт. Абодва вырабы запушчаны ў серыйную вытворчасць летась.

Вераніка Філановіч
Фота аўтара і з сайта postavymebel.by



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.