В профсоюзной организации филиала «ДЭУ-33» подвели итоги за прошлый год и наградили активных

Общество

Падвялі вынікі, узнагародзілі актыўных

Чым займалася прафсаюзная арганізацыя філіяла «ДЭУ-33» у мінулым годзе? Якім пытанням прафкамітэт удзяляў найбольш увагі? Што ў бягучых планах пярвічкі? Пра гэта і іншае ішла размова на справаздачным сходзе арганізацыі.

У сваім дакладзе старшыня прафарганізацыі ДЭУ-33 Мікалай Цэхановіч адзначыў, што ўсе 63 работнікі філіяла з’яўляюцца членамі прафсаюза, спыніўся на асноўных кірунках дзейнасці пярвічкі, зрабіў акцэнт на арганізацыі работы па ахове працы. Ён падкрэсліў, што папярэджанне вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў па-ранейшаму застаецца адным з найважнейшых прынцыпаў у вытворчым працэсе. Гэтыя пытанні прафкамітэт і адміністрацыя вырашаюць сумесна. Летась на мерапрыемствы па ахове працы было затрачана 24 тысячы рублёў. Амаль 8 тысяч выплачана людзям за работу ў асаблівых і шкодных умовах, за дадатковыя водпускі. Праведзена атэстацыя рабочых месцаў і кантроль за ўтрыманнем шкодных рэчываў у паветры рабочай зоны.

У філіяла ёсць дзве вытворчыя базы. На іх абуладкаваны санітарна-бытавыя памяшканні, пакоі для прыёму ежы з халадзільнікам, электрачайнікам і мікрахвалевай печчу. З мэтай паляпшэння ўмоў працы людзей, забеспячэння больш камфортнага адпачынку рэгулярна праводзіцца рамонт вытворчых памяшканняў і пакояў адпачынку.

Мікалай Цэхановіч нагадаў і пра культурна-масавую, спартыўную работу, якой на прадпрыемстве таксама ўдзяляецца шмат увагі. Пры фінансавай падтрымцы адміністрацыі філіяла яго работнікі ­ўдзельнічалі ў летняй і зімовай спартакіядах, арганізаваных РУП «Віцебскаўтадар». У летняй, што праводзілася на базе спартыўна-турыстычнага комплексу «Азёркі», каманда ДЭУ-33 заняла 2-е месца. У жніўні была арганізавана экскурсія ў Санкт-Пецярбург з наведваннем Карэліі. Пабывалі члены прафсаюза і на канцэртах у райцэнтры, «Славянскім базары ў Віцебску», цырку.

Не абдзеленыя ўвагай юбіляры і ветэраны працы філіяла. Іх віншуюць са святамі, выплачваюць матэрыяльную дапамогу. Дзеці работнікаў атрымліваюць навагоднія падарункі, для іх у філіяле ладзяць ранішнікі.

Вядучы спецыяліст абласнога прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Кацярына Малафеева і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая, якія прысутнічалі на справаздачным сходзе, далі высокую ацэнку рабоце пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ­ДЭУ-33 і яе лідара Мікалая Цэхановіча.

Найбольш актыўныя члены прафсаюза былі ўзнагароджаны граматамі і падзякамі.

Анна Анішкевіч
Фота даслаў Мікалай Цэхановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.