Приложите карточку, пожалуйста! В СШ №1 начала работать система контроля и управления доступом

Главное Образование

У панядзелак у пастаўскай СШ 1 у пастаянным рэжыме пачала працаваць сістэма кантролю і кіравання доступам. Цяпер, каб трапіць у асноўны будынак школы, неабходна прайсці праз турнікет на ўваходзе.

Ужо колькі часу ў Беларусі вя­дзецца планамерная работа па абсталяванні ўстаноў адукацыі названымі сістэмамі. Яны павінны павысіць бяспеку знаходжання ў школах, гімназіях, ліцэях і г. д. дзяцей і педагогаў, абмежаваўшы доступ у іх пабочных асоб і пранос забароненых і небяспечных прадметаў. Устаноўку пачалі са сталіцы і абласных цэнтраў. Паступова дайшла чарга да невялікіх гарадоў і райцэнтраў. На Пастаўшчыне першай, дзе з’явілася СККД, стала СШ №1.

Манціравалі сістэму кантролю работнікі Віцебскага прадпрыемства супрацьпажарных работ Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, таму што яна непасрэдна злучана з аўтаномнай пажарнай сігналізацыяй, — расказваў дырэктар школы Валерый Каліцкі. — Акрамя двух турнікетаў на галоўным уваходзе ў будынак, на ўсіх дзвярах запасных выхадаў з яго ўстанавілі электрамагнітныя замкі, што таксама абмяжоўвае доступ з вуліцы. Цяпер, нават маючы ключ ад гэтых ­дзвярэй, зайсці праз іх не ўдасца. У выпадку спрацоўкі пажарнай сігналізацыі ўсе электрамагнітныя замкі аўтаматычна адкрываюцца і можна хутка пакінуць школу.

У канцы мінулага тыдня гатовую сістэму пратэсціравалі. Перад гэтым вучням і педагогам раздалі персанальныя электронныя карткі і растлумачылі, як імі карыстацца. На кожнай картцы прапісана імя і прозвішча ўладальніка, якія з’яўляюцца на экране камп’ютара вахцёра пры прыкладванні пластыкавага пропуску да счытвальніка на турнікеце, а разам з тым фіксуецца час прыходу ў школу і выхаду з яе. Такім чынам, цяпер адміністрацыі навучальнай установы стала прасцей кантраляваць наведванне вучнямі заняткаў: можна ўбачыць пропускі і спазненні на іх.

Запускаючы сістэму кантролю і кіравання доступам, мы баяліся, што раніцай і пасля заканчэння ўрокаў перад турнікетамі будуць утварацца чэргі, — працягваў Валерый Мечыслававіч. — Чулі, што ў вялікіх школах ёсць такая праблема. Але самі з ёй пакуль не сутыкнуліся. Нягледзячы на тое, што ў нас каля 650 навучэнцаў, педагогаў і тэхработнікаў, якія атрымалі карткі, раніцай масавага скаплення не бывае. Даволі хутка ўсе разыходзяцца і ў абед, таму што пакідаюць школу ў розны час: адны — пасля пятага ўрока, іншыя — пасля шостагаа ці сёмага.

Як паведамілі ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, да канца 2024 года СККД будзе ўстаноўлена таксама ў СШ №2 імя Н. М. Асяненкі і СШ №3.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.