Эдуард Янукович и Василий Котович посетили с подарками животноводческие фермы и комплексы сельхозпредприятий

Сельское хозяйство

Традыцыйна напярэдадні навагодніх свят першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Эдуард Януковіч і Васілій Катовіч наведалі з віншаваннямі і падарункамі жывёлагадоўчыя фермы і комплексы сельгаспрадпрыемстваў.

Разам з імі я пабывала ў Луцк-Казлоўскім, Ласіцы, Сароках  СП «Дунілавічы-агра», Навасёлках і Коўзанах ААТ «Навасёлкі-Лучай». Аператары рыхтаваліся да вячэрняй дойкі і вылучылі некалькі хвілін, каб атрымаць салодкія падарункі. Васілій Катовіч і Эдуард Януковіч дзякавалі людзям за іх нялёгкую працу, адданасць сельскай гаспадарцы, цікавіліся вытворчымі і асабістымі справамі.

На ферме ў Луцк-Казлоўскім утрымліваецца 670 галоў буйной рагатай жывёлы, 186 з іх — каровы. Сярэднясутачны надой малака ў гэтыя дні перавышае 10 кілаграмаў. Аператарамі тут працуюць Таццяна Курнушка, Ірына Махнуціна і Марыя Козіч.

Эдуард Янукович и Василий Котович посетили с подарками животноводческие фермы и комплексы сельхозпредприятий

— Калектыў у нас харошы, — расказвала мне загадчыца фермы Валянціна Курто. — Нагрузка на кожнага немалая, усе стараюцца. Падтрымліваем парадак як у памяшканнях, дзе стаіць жывёла, так і ў пакоі адпачынку. Па выніках конкурсу на найлепшы пакой, які право­дзіў летась райкам прафсаюза работнікаў АПК, нам прысудзілі 2-е месца. Васілій Катовіч прывёз у падарунак чайны сервіз. Увага заўсёды прыемная.

Загадчыца фермы адзначыла таксама аператараў па дарошчванні і адкорме цялят Алену Прахарэнку, Уладзіміра Карпіёнка. Хапае спраў жывёлаводам Івану Кірэю, Славаміру Курто, слесарам Чаславу Пачкоўскаму і Мікалаю Счаснаму, вартаўніку Алегу Вярцінскаму. Гэтыя людзі не лічацца з часам, не дзеляць абавязкі, а дружна працуюць на агульны вынік.

43 гады загадвае фермай Валянціна Курто. Паралельна выконвае абавязкі тэхніка-­асемянатара. Жанчына ўжо мае права на заслужаны адпачынак, але кіраўніцтва гаспадаркі папрасіла яе яшчэ папрацаваць.

У святочныя дні гараджане могуць даўжэй паспаць, расслабіцца, а жывёлаводы раненька спяшаюцца на ферму: дойку і раздачу кармоў не адменіш.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.