Как аграрии Поставщины подготовились к важному этапу сельхозработ — посевной кампании?

Сельское хозяйство

Пра прыход вясны абвяшчае не толькі курлыканне жураўлёў, але і рокат трактароў на палях раёна. Як аграрыі Пастаўшчыны падрыхтаваліся да важнага этапа сельгасработ? На гэта пытанне карэспандэнту «ПК» Анне Анішкевіч адказалі рэспандэнты.

Таццяна Андрэева, начальнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама:

— Сёлетняй вясной хлебаробам Пастаўшчыны трэба пасеяць зерневыя на 4 440 гектарах, рапс — на 604, кукурузу — на 6 185, лён з улікам зямель у Браслаўскім раёне — на 2 000 га. Гаспадаркі раёна поўнасцю забяспечаныя насеннем, якое прайшло праверку на якасць у дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.

З наступленнем цяпла ў поле выехалі самаходныя апырсквальнікі «Раса», якімі вядзецца падкормка азімых азотам. Вывозіцца і ўносіцца арганіка і калійныя ўдабрэнні. Запасы мінеральных яшчэ папаўняюцца.

Как аграрии Поставщины подготовились к важному этапу сельхозработ — посевной кампании?

На 4 800 гектарах трэба падсеяць шматгадовыя травы. Гэта работа ўжо вядзецца ў ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Сцяг Перамогі-агра», «Камайскі-агра», «Ярэва-агра» і на сельгаспрадпрыемстве «Дунілавічы-агра». Як толькі «саспее» глеба, распачнём яе падрыхтоўку і сяўбу ранніх яравых культур.

Павел Скрыдлеўскі, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні:

— Для правядзення веснавых палявых работ на сельгаспрадпрыемствах раёна ёсць 381 трактар, з іх 82 энерганасычаныя, 108 плугоў, 67 культыватараў, 33 камбінаваныя пасяўныя агрэгаты, 34 адзінкі тэхнікі для ўнясення мінеральных удабрэнняў і 41— для ўнясення арганічных. З мэтай забеспячэння своечасовага і якаснага рамонту самаходнай, прычапной і навясной сельскагаспадарчай тэхнікі быў распрацаваны план. У перыяд з лістапада мінулага года па сакавік бягучага з раённага бюджэту на закупку запчастак і рамонт выдзелена 1 146 000 рублёў. Ужо праведзены першы этап тэхаглядаў. Ён паказаў, што пасяўная і глебаапрацоўчая тэхніка ў большасці гаспадарак да выезду ў поле гатовая.

Васілій Катовіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК:

— Галіновы прафсаюз пастаянна трымае на кантролі ўмовы работы аграрыяў. У перыяд веснавых палявых работ правяраем забяспечанасць работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы, арганізацыю гарачага харчавання, выкананне правілаў тэхнікі бяспекі. Пры выяўленні парушэнняў будзем прымаць неабходныя меры па аператыўным іх ухіленні. Пры наведванні гаспадарак звяртаем увагу на правядзенне інструктажоў па тэхніцы бяспекі, гутарым як з наймальнікамі, так і з работнікамі прадпрыемстваў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.