Александр Германович приглашает поставских выпускников поступать в БГТУ

Образование

Аляксандр Германовіч у 2005 годзе скончыў пастаўскую СШ 1. Сёння ён — дацэнт кафедры лясных машын, дарог і тэхналогій лесапрамысловай вытворчасці, кандыдат тэхнічных навук, выкладае ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. На днях наш зямляк завітаў у рэдакцыю, каб расказваць пра ўстанову, яе сувязь з раёнам, запрасіць пастаўчан на вучобу. Вось што ён паведаміў:

— БДТУ — адзін з вядучых універсітэтаў краіны. Заснаваны 1 чэрвеня 1930 года як Лясны інстытут. У далейшым перайменаваны ў Беларускі лесатэхнічны інстытут, а з 1993 года атрымаў статус універсітэта. Рыхтуе кадры на 9 факультэтах: лесагаспадарчым, лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну, тэхналогіі арганічных рэчываў, хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, інжынерна-эканамічным, прынттэхналогій і медыякамунікацыі, інфармацыйных тэхналогій, завочнай адукацыі. Дыпламаваныя спецыялісты запатрабаваныя ў лесанарыхтоўчай, дрэваапрацоўчай, цэлюлозна-папяровай, электроннай, мікрабіялагічнай, хімічнай, лесахімічнай, машынабудаўнічай, нафтахімічнай і іншай прамысловасці.

Александр Германович приглашает поставских выпускников поступать в БГТУ

Больш падрабязна хачу сказаць пра кафедру лясных машын, дарог і тэхналогій лесапрамысловай вытворчасці, на якой працую і якая рыхтуе кадры па дзвюх лесатэхнічных спецыяльнасцях: «Лясная інжынерыя і лагістычная структура ляснога комплексу» і «Сэрвіс і інжынірынг лясных машын і абсталявання». У сувязі з тым, што ў лясной прамысловасці прымяняюцца тэхналагічныя працэсы з выкарыстаннем шырокага класа маніпулятараў і робатэхнічных комплексаў, падрыхтоўка студэнтаў прадугледжвае прафіляванне іх у галіне дынамічных вытворчых сістэм і сістэм аўтаматызаванага праектавання. Вялікая роля належыць практычнаму навучанню будучых інжынераў. Студэнты праходзяць вытворчую практыку на базе БДТУ ў Негарэльскім вучэбна-вопытным лясгасе, а вытворчую — на перадавых прадпрыемствах краіны. Выпускнікоў накіроўваюць на працу на навукова-даследчыя вытворчасці, праектныя і канструктарскія комплексы, вядучыя машынабудаўнічыя заводы, лесанарыхтоўчыя прадпрыемствы. З часам многія, у тым ліку і пастаўчане, сталі кіраўнікамі аддзелаў міністэрстваў і вытворчых аб’яднанняў лясной прамысловасці, дырэктарамі, вядучымі інжынерамі і кіраўнікамі будаўнічых, праектна-даследчых і канструктарскіх арганізацый, выкладчыкамі ва ўніверсітэтах.

Дарэчы, сувязь нашай навучальнай установы з Пастаўшчынай заўсёды шчыльная. У СШ №2 імя Н. М. Асяненкі нават былі створаны профільныя класы. Многія выпускнікі гэтай і іншых школ паступаюць на вучобу ў БДТУ. Студэнты праходзяць практыку ў Пастаўскім лясгасе, на мэблевых прадпрыемствах раёна, навукоўцы робяць апрабацыі па сваіх дысертацыйных вынаходніцтвах на прадпрыемствах ляснога комплексу. Маладыя спецыялісты вяртаюцца на малую радзіму, каб унесці свой уклад у яе развіццё.

Кожны раз, калі наведваюся ў школы Пастаўскага раёна, з радасцю заўважаю шчырую зацікаўленасць моладзі да ўніверсітэта, таму спадзяюся і ў наступную прыёмную кампанію сустрэць у яго сценах абітурыентаў-землякоў.

 Запісала Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.