На прошлой неделе началась массовая вакцинация населения против гриппа

Важное Здравоохранение

На мінулым тыдні на Пастаўшчыне пачалася масавая вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу.

— У панядзелак ва УАЗ «Пастаўская ЦРБ» паступіла трывалентная інактываваная вакцына «Гриппол плюс» вытворчасці Расійскай Федэрацыі, якая ўключае ў сябе два падтыпы віруса грыпу А — H1N1, H3N2 — і вірус грыпу В у адной з дзвюх яго ліній (Вікторыя). І ўжо з аўторка мы пачалі рабіць прышчэпкі, — расказвала загадчык аддзялення ўрачоў агульнай практыкі паліклінікі цэнтральнай раённай бальніцы Анастасія Танана. — У першую чаргу прышчэпліваем медыцынскіх работнікаў і тых жыхароў горада і раёна, якія загадзя запісваліся на вакцынацыю. Зрабіць прышчэпку могуць і іншыя. Працэдура праводзіцца ў кабінеце №47 паліклінікі і ва ўсіх амбулаторна-паліклінічных структурных падраз­дзяленнях нашай установы аховы здароўя ў гадзіны іх работы.

Па словах Анастасіі Алегаўны, перад вакцынацыяй неабходна наведаць урача агульнай практыкі. Ён ацэ­ніць стан здароўя і дасць накіраванне на прышчэпку. Асобам, якім цяжка перамяшчацца, для вырашэння пытання аб вакцынацыі трэба патэлефанаваць у рэгістратуру ЦРБ па нумары 2-11-57 і зрабіць заяўку. Па заяўках будзе ажыццяўляцца і выязная вакцынацыя на прадпрыемствы і ва ўстановы раёна.

На прошлой неделе началась массовая вакцинация населения против гриппа

Разам з «Грипполом плюс» у цэнтральную раённую бальніцу паступілі таксама 40 доз вакцыны «Конвасел» ад COVID-19. Таму можна прышчапіцца і ад гэтага небяспечнага віруса. Абедзве вакцыны бясплатныя. А ў хуткім часе павінна паступіць яшчэ і платная вакцына ад грыпу французскай вытворчасці. Калі яе даставяць у ЦРБ, будзе паведамлена дадаткова.

Каму ў першую чаргу неабходна рабіць прышчэпку:

  • дзецям ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў;
  • дзецям ва ўзросце ад 3 гадоў і дарослым з хранічнымі захворваннямі;
  • асобам з імунасупрэсіяй (прыгняценнем імунітэту);
  • асобам старэйшым за 65 гадоў;
  • цяжарным жанчынам;
  • медыцынскім і фармацэўтычным работнікам;
  • дзецям і дарослым, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам;
  • работнікам службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергазабеспячэння і сувязі.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.