XXXII областной конкурс патриотической песни «Песни юности наших отцов» прошёл в Поставах

Культура

14 вакалістаў і 3 калектывы з розных куткоў Віцебшчыны сабраў 5 красавіка на сцэне Пастаўскага раённага Дома культуры занальны адборачны тур ХХХІІ абласнога конкурсу патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў».

XXXII областной конкурс патриотической песни «Песни юности наших отцов» прошёл в Поставах

XXXII областной конкурс патриотической песни «Песни юности наших отцов» прошёл в Поставах

Пазмагацца за пуцёўку ў фінал да нас прыехалі прадстаўнікі Браслаўскага, Докшыцкага, Міёрскага, Расонскага, Ушацкага, Шаркаўшчынскага і Полацкага раёнаў, а таксама Наваполацка. Перад пачаткам музычнага спаборніцтва іх і ўсіх прысутных у зале вітаў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. Ён заўважыў, што сёлетні адбор невыпадкова праходзіць у Паставах: горад з’яўляецца культурнай сталіцай Беларусі, і ў яго жыхароў ёсць цудоўная магчымасць пачуць найлепшыя галасы краю. Станіслаў Уладзіміравіч пажадаў удзельнікам удалых выступленняў і каб запаліліся новыя яркія зоркі.

XXXII областной конкурс патриотической песни «Песни юности наших отцов» прошёл в Поставах

XXXII областной конкурс патриотической песни «Песни юности наших отцов» прошёл в Поставах

Абласны конкурс патрыятычнай песні з’яўляецца своеасаблівым мастком праз дзесяцігоддзі, які аб’ядноўвае пакаленні. Штогод маладыя артысты бяруць у рукі мікрафон, каб сказаць: «Мы памятаем і любім песні юнацтва нашых бацькоў». А сёлета вакальны батл набыў асаблівую глыбіню, бо праходзіць пад знакам Года беларускай жанчыны. І гэта знайшло адлюстраванне ў яго тэматыцы. Першая песня, якую выконвалі ўдзельнікі (усяго яны рыхтавалі па дзве музычныя кампазіцыі), была прысвячэннем жанчыне, прызнаннем у любові тым, хто дорыць жыццё, клапоціцца пра сямейны ачаг і напаўняе свет пяшчотай і дабрынёй.

XXXII областной конкурс патриотической песни «Песни юности наших отцов» прошёл в Поставах

XXXII областной конкурс патриотической песни «Песни юности наших отцов» прошёл в Поставах

Крануць сэрцы слухачоў і ўразіць журы пад старшынствам салісткі Віцебскай абласной філармоніі Алены Паўлянковай змаглі многія канкурсанты. Хто з іх трапіць у фінал, стане вядома пазней, калі пройдуць усе адборачныя туры.

XXXII областной конкурс патриотической песни «Песни юности наших отцов» прошёл в Поставах

XXXII областной конкурс патриотической песни «Песни юности наших отцов» прошёл в Поставах

XXXII областной конкурс патриотической песни «Песни юности наших отцов» прошёл в Поставах XXXII областной конкурс патриотической песни «Песни юности наших отцов» прошёл в Поставах

Больше фото в группах в ОК и ВК

Алена Шапавалава
Фото Натальи Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.