Гран-при, лауреаты и десятки дипломов: весна побед в ДШИ им. А.Тизенгауза

Культура

На працягу ўсяго навучальнага года выхаванцы Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза актыўна ўдзельнічаюць у розных конкурсах, дэманструючы сваё інструментальнае, вакальнае, харэаграфічнае майстэрства, і становяцца прызёрамі. Гэта вясна для нашых юных музыкантаў па-сапраўднаму шчодрая на творчыя спаборніцтвы і ўзнагароды. Дзясяткі атрыманых дыпломаў і званняў лаўрэатаў — сведчанне іх яркага таленту і майстэрства настаўнікаў.

У апошнія дні зімы, 25 лютага, школа ўпершыню прымала ­ўдзел у ІІІ абласным адкрытым конкурсе «Віват канцэртмайстар!», які прахо­дзіў у Віцебску. Нашу ўстанову адукацыі прадстаўляла Сафія Варанцова. Нягледзячы на юны ўзрост, яна выдатна праявіла сябе і атрымала дыплом лаўрэата ІІ ступені.

Цэлы стос дыпломаў прывезлі вучні школы з адкрытага абласнога конкурсу піяністаў «Натхненне» — ён ладзіўся 3 сакавіка ў Наваполацку. У ім пастаўчане ўдзельнічаюць даўно і кожны раз вяртаюцца дамоў з вялікай колькасцю ўзнагарод, бо прадэманстраваць поспехі сваіх вучняў імкнуцца ўсе настаўнікі фартэпіяннага аддзялення. Сёлета Сафія Варанцова і Ева Юдэнка сталі лаўрэатамі І ступені, Дар’я Буяльская, Сафія Антух, Дарына Ясінская, Аляксандра Новікава, Варвара Базелева і Ганна Лысёнак — лаўрэатамі ІІ ступені, а Ганна Блюдзенава, Марыя Дзісько і Валерыя Шакола ўдастоены дыпломаў лаўрэатаў ІІІ ступені.

Гран-при, лауреаты и десятки дипломов: весна побед в ДШИ им. А.Тизенгауза

Як заўсёды выдатна, выступілі нашы музыканты на абласным конкурсе выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя І. У. Кошалева, які адбыўся 28 сакавіка. Ула­дзіслаў Косаў і Арына Лукашэнка заваявалі званне лаўрэата І ступені, Сняжана Бучаль — лаўрэата ІІ ступені.

Наступным важным музычным спаборніцтвам стаў ІІІ Адкрыты абласны конкурс выканаўцаў на народных інструментах. 15 красавіка ён сабраў у Віцебску больш за 240 вучняў школ мастацтваў не толькі паўночнага рэгіёна Беларусі, але і Расіі. Нягле­дзячы на вялікую канкурэнцыю, пастаўчане не згубіліся сярод удзельнікаў і прадэманстравалі высокі выканальніцкі ўзровень. У намінацыі «Баян» дыпломам лаўрэата І ступені ўзнагароджаны Антон Зарэцкі, ІІ ступені — Аляксандра Хоміч і Вера Асяненка. У намінацыі «Домра» лаўрэатам ІІІ ступені стала Васіліса Базелева. Але найбольш вызначыліся цымбалісты. Анастасія Трафімава, Юлія Гідровіч і Ксенія Лысёнак атрымалі званні лаўрэатаў І ступені, Ксенія Трафімава і Вера Чагарына — лаўрэатаў ІІ ступені. А самая яркая цымбальная зорачка школы Гар­дзей Кірплюк заваяваў Гран-пры конкурсу.

Вынікі яшчэ двух конкурсаў — дзіцячых вакальна-харавых калектываў «Сузор’е галасоў» і харэаграфічных аддзяленняў дзіцячых школ мастацтваў вобласці, якія праходзілі 14 і 17 красавіка — пакуль невядомыя. На іх Пастаўскую ДШМ прадстаўлялі ансамблі «Сугучча» і «Пралескі». Спадзяёмся, яны папоўняць скарбонку ўзнагарод.



Вераніка Крывічаніна, дырэктар Пастаўскай ДШМ імя А. Тызенгаўза

— Для кожнай дзіцячай школы мастацтваў удзел у конкурсах — гэта не толькі праверка прафесійнага ўзроўню педагогаў, але і магчымасць заявіць пра сябе, абмяняцца вопытам з калегамі, атрымаць незалежную ацэнку журы. Такія спаборніцтвы матывуюць вучняў, настаўнікаў і канцэртмайстраў да развіцця, паднімаюць прэстыж установы і дапамагаюць захаваць высокія традыцыі выканальніцкага майстэрства.



Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.