Райком профсоюза работников АПК определил победителей среди операторов машинного доения за октябрь-март

Сельское хозяйство

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі работы аператараў машыннага даення за кастрычнік—сакавік і вызначыў пераможцаў.

Зімова-стойлавы перыяд утрымання жывёлы самы адказны для работнікаў ферм: ідуць масавыя ацёлы, трэба захаваць маладняк, павялічыць прадукцыйнасць пагалоўя, палепшыць якасць малака. Каб заахвоціць жывёлаводаў больш арганізавана праводзіць зімоўку, выконваць тэхналагічныя працэсы і правілы аховы працы, прытрымлівацца працоўнай дысцыпліны і дабівацца высокіх надояў, райкам прафсаюза работнікаў АПК кожны год распрацоўвае ўмовы спаборніцтва.

Райком профсоюза работников АПК определил победителей среди операторов машинного доения за октябрь-март

Яно ладзіцца ў межах прафсаюзнай рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» з мэтай далейшага павышэння эфектыўнасці вытворчасці і якасці работы з выкарыстаннем прагрэсіўных тэхналогій, актывізацыі дзейнасці працоўных калектываў, прыцягнення моладзі ў сельскагаспадарчы сектар эканомікі, павышэння прэстыжу чалавека працы, маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў жывёлагадоўчай галіны. Пераможцаў сярод аператараў вызначаюць сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі сельгаспрадпрыемстваў.

— Паколькі ўмовы ўтрымання жывёлы і работы жывёлаводаў не ва ўсіх гаспадарках аднолькавыя, як і ў мінулыя гады, сельгаспрадпрыемствы падзялілі на дзве групы, — гаварыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілій Катовіч. — Сучасныя комплексы ў разлік не бралі. У кожнай групе вызначылі найлепшых. Многія пераможцы з году ў год не здаюць сваіх лідарскіх пазіцый, а ўпэўнена трымаюць высока ўзнятую планку, паказваюць прыклад іншым.

Вераніка Валодзька з фермы «Целякі» ААТ «Хацілы-агра» — нязменны лідар у першай групе гаспадарак, у якую ўваходзяць ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Кураполле-агра» і «Камайскі-агра». За лістапад—сакавік сярэдні надой ад каровы ў яе групе склаў 3 554 кілаграмы. 2-е месца працяглы час нікому не саступае Валянціна Сафронава з МТФ «Навасёлкі» ААТ «Навасёлкі-Лучай» (2 629 кг).

Райком профсоюза работников АПК определил победителей среди операторов машинного доения за октябрь-март

Райком профсоюза работников АПК определил победителей среди операторов машинного доения за октябрь-март

У другой групе (ААТ «Сцяг Перамогі-агра», «Янавіца-аг­ра» і «Ярэва-агра»), як і ў мінулыя гады, 2-е месца ў Галіны Бяспальчык з фермы «Забалацце» ААТ «Янавіца-агра» (1 549 кг), 3-е — у Любові Андрэйкавец з фермы «Ярэва» ААТ «Ярэва-агра» (1 524 кг).

Райком профсоюза работников АПК определил победителей среди операторов машинного доения за октябрь-март

Райком профсоюза работников АПК определил победителей среди операторов машинного доения за октябрь-март

У другой групе на 1-е месца сёлета выйшла Галіна Соўка з фермы «Манькавічы» ААТ «Сцяг Перамогі-агра» (1 896 кг), на 3-м у першай групе — Таццяна Машара з МТФ «Комплекс» ААТ «Кураполле-агра»  (1 904 кг).

Райком профсоюза работников АПК определил победителей среди операторов машинного доения за октябрь-март

Працоўныя поспехі гэтых аператараў — вынік не толькі добрасумленных адносін да справы, але і высокага прафесіяналізму, адшліфаванага дзесяцігоддзямі, стараннай работы ў галіне жывёлагадоўлі.

Васілій Катовіч падзякаваў пераможцам за нялёгкую працу, якая патрабуе  немалых фізічных сіл, адданасць прафесіі і ўручыў дыпломы і прэміі ў памеры 120, 90 і 70 рублёў у адпаведнасці з занятым месцам.

Штодзень з гаспадарак раёна на Пастаўскі малочны завод паступае больш за 183 тоны малака, 75% – сортам экстра.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.