Тысяча тон элітнага зерня: першыя лідары ўборачнай у ААТ «Хацілы-агра»

Сельское хозяйство

У мінулыя гады камбайнеры і механізатары ААТ «Хацілы-­агра» на адвозцы збожжа літаральна з першага тыдня жніва ўпэўнена адкрывалі рахунак тысячнікаў у раёне. Сёлета капрызы надвор’я паўплывалі на ўраджайнасць збожжавых культур: яна крыху ніжэйшая за мінулагоднюю. Сельгаспрадпрыемства спецыялізуецца на вырошчванні элітнага насення. А гэта патрабуе ад калектыву не проста высокіх тэмпаў работы, а філіграннай дакладнасці і строгага выканання тэхналогій. Менавіта высокі статус насенняводчай гаспадаркі і дыктаваў адмысловы графік жніва.

Тысяча тон элітнага зерня: першыя лідары ўборачнай у ААТ «Хацілы-агра»

У адрозненне ад суседзяў, якія масава вывелі камбайны ў першыя ж дні кампаніі, у «Хацілах-агра» жніво пачалі пазней: чакалі поўнага выспявання зерня. Гэта і прытармазіла атрыманне тысячных намалотаў. Першымі іх дасягнулі сапраўдныя майстры нівы — Мікалай Чашун, Аляксей Мароз, Валерый Ярашэвіч і Арцём Чашун. За іх плячыма не адно жніво, кожны з іх ведае цану хлеба, што сыплецца ў бункер.

У ліку механізатараў, якія першымі перавезлі па 1 000 тон збожжа, — Уладзімір Іваноў, Ян Янін, Мечыслаў Яморскі, Міхаіл Машара, Уладзімір Ярашэвіч.

Тысяча тон элітнага зерня: першыя лідары ўборачнай у ААТ «Хацілы-агра»

Віншаванні перадавікі прымалі традыцыйна падчас абеду. Дыпломы, грашовыя прэміі ім уручылі намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы райвыканкама Таццяна Адрэева, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілій Катовіч і дырэктар ААТ «Хацілы-агра» Вячаслаў Крыштафовіч. Па­дзякавала маладым лідарам за працу і ўручыла ім узнагароды другі сакратар райкама БРСМ Анастасія Зайкоўская.

Жніво ў ААТ «Хацілы-агра» выйшла на фінішную прамую. Але 1 000 тон збожжа павінна быць і на рахунку камбайнераў Міхаіла Субача, Уладзіміра Банькоўскага, Андрэя Валка, Ільі Бароўкі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.