Маньковичи — будущий туристический центр Поставщины? Узнали подробности

Главное Общество

Не каякамі аднымі

Новы год — час загадваць жаданні. Чаму б ім не быць смелымі і незвычайнымі? Напрыклад, можна на 2021 год загадаць адпачынак на бязлюдным востраве.

Калі думаеце, што гэта дорага і неажыццявіма, вы памыляецеся. Уладальнік каяк-клуба «Маяк» і турфірмы «Джуманджы» Віталій Улыбін ведае, як зрабіць такі адпачынак амаль бясплатным. Сёлета ён адкрыў для сябе «дзікія» астравы на возеры Мя­дзел — неаднойчы адпраўляўся на іх на каяку і застаўся ў неверагодным захапленні ад гэтых падарожжаў.

Возера Мядзел. (Фота Сяргея Плыткевіча з сайта planetabelarus.by)

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Каяк-клуб Маяк (@kayak_mayak)

Менавіта вывучэнню турыстычнага патэнцыялу Мядзельшчыны і Пастаўшчыны Віталій прысвяціў увесь мінулы год. Адкрыццё каяк-клуба было толькі адным з крокаў у развіцці мясцовага турызму. Пастаўчанін таксама набыў участак з будынкам у Манькавічах, дзе хутка будзе турыстычны комплекс, папоўніў парк каякаў, распрацаваў новыя пешыя і веласіпедныя маршруты.

Віталій Улыбін
Участак і дом у Манькавічах, дзе плануецца зрабіць турыстычны цэнтр і стаянку

— Сёлета на каяках нашага клуба сплавілася больш за тысячу турыстаў, — агучыў статыстыку Віталій Улыбін, з якім я сустрэлася ў Манькавічах. — Сярод іх былі не толькі жыхары нашага раёна, але і госці з Брэста, Баранавіч, нават з іншых краін: Расіі, Англіі, Германіі… Сплавы праходзілі па маршруце Манькавічы—Паставы. Нядаўна ў мяне з’явілася задума арганізаваць водныя паходы з возера Мядзел — адтуль, дзе бярэ свой пачатак рака Мядзелка. Аднак у першую чаргу трэба вычысціць водную трасу ад паваленых дрэў і іншых перашкод. Работа над гэтым хутка распачнецца.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Каяк-клуб Маяк (@kayak_mayak)

Новы маршрут будзе прахо­дзіць таксама праз Манькавічы. Каякеры, ды і ўсе ахвотныя, змо­гуць тут адпачыць і пераначаваць — у палатцы ці ў адным з жылых нумароў туркомплекса. Бу­дзе і яшчэ адзін варыянт начлегу — вельмі незвычайны і пакуль экзатычны для нашай краіны. Гаворка ідзе пра бабл-атэль, які уяўляе сабой празрысты шар на драўлянай платформе (менавіта яго вы бачыце на здымку). У ім — двухспальны ложак, іншая мэбля — адным словам, усё для камфортнага адпачынку. У адрозненне ад палаткі там падтрымліваецца пэўны мікраклімат і няма насякомых, затое ёсць унікальная магчымасць засынаць, любуючыся зоркамі і хараством навакольнай прыроды.

Два такія бабл-атэлі ўжо куплены для турыстычнага цэнтра ў Манькавічах. (Фота з адкрытых крыніц)

— Манькавічы — унікальнае месца з некранутай прыроднай прыгажосцю і багатым гістарычным мінулым, — працягваў Віталій. — І мне вельмі хочацца, каб яно стала цэнтрам турызму і актыўнага адпачынку. Тут можна будзе ­ўзяць напракат каяк ці веласіпед, даведацца пра цікавыя маршруты для падарожжаў па рэгіёне. У нас шмат унікальных мясцін, славутасцей. Мне ёсць з чым параўноўваць: я пабываў амаль у чатырох дзясятках краін. Сёлета з-за пандэміі амаль нікуды не выязджаў. Затое даследаваў Пастаўшчыну больш, чым за ўсе папярэднія 10 гадоў. І ў мяне шмат ідэй, як зрабіць яе больш прывабнай для турыстаў.

Віталій Улыбін

Галоўнае для Віталія тое, што яго ініцыятывы падтрымлівае выканаўчая ўлада. Заўжды ідзе насустрач Пастаўскае лясніцтва, куды ён неаднойчы звяртаўся па дапамогу.

— Развіваць турызм у рэгіёне можна толькі ў цесным супрацоўніцтве з калегамі і мясцовымі службамі, — перакананы суразмоўца. — Нават у Манькавічах мне пашчасціла займець нямала аднадумцаў. Суседзі Селіванавы арганізу­юць спаборніцтвы па лазертагу, мясцовы жыхар Алег Дашкевіч нямала ведае пра гэтыя мясціны і можа расказаць турыстам і пра помнікі Першай сусветнай вайны, якіх вельмі многа навокал, і пра рэшткі вадзянога млына, і пра капліцу Друцкіх-Любецкіх (яе рэшткі таксама захаваліся ў вёсцы). Таму я з аптымізмам сустракаю 2021 год і веру, што ў плане развіцця турызму ён будзе яшчэ больш паспяховым, чым папярэдні.

Вадаспад у Манькавічах. (Фота Сяргея Вшыўкава)
Радавая капліца Друцкіх-Любецкіх у Манькавічах

Іна Сняжкова
Фота аўтара і Віталія Улыбіна



Читайте также:
Поставчанка Карина Солодкая, ставшая первым в Поставском районе ребенком 21-го века, празднует юбилей
Поставчанин Сергей Форманюк вручную шьет все изделия кожгалантереи
ПК подвел итоги 2020-го года и поздравляет поставчан с Новым годом (+видео)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.