За первые три месяца 2021 года в Поставах открылось 7 новых объектов

Общество

Яшчэ тры прымуць першых наведвальнікаў у самы хуткі час. Пра гэта «ПК» паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама.

Самы буйны гандлёвы аб’ект расчыніў свае дзверы ў мікрараёне 6-га гарадка — у перадапошні дзень сакавіка тут пачаў дзейнічаць магазін нізкіх цэн Fix Price. Непадалёк ад яго, таксама па вуліцы Зялёнай, адкрыўся «Питомец» — там прадаюць зоатавары. Па Касманаўтаў сёлета з’явіўся магазін «Товары по 2,99», па вуліцы Ленінскай запрацаваў «Амур», па Савецкай — «Мясо тут» і «Адель» (у апошнім можна набыць тавары для манікюра, педыкюра і іншыя). Па вуліцы Крупскай пачалі прадаваць лесаматэрыялы.

Тым часам поўным ходам ідзе падрыхтоўка да адкрыцця магазінаў «Светофор» (ён размесціцца на рынку «Гарызонт»), «ХитЭкспресс» (па вуліцы Чырвонаармейскай), «Свежина» (па Ленінскай).

Фото Сергея Вшивкова

У красавіку адбудзецца і пераспецыялізацыя ўніверсама «Цэнтральны»: замест яго адкрыецца магазін «ProЗапас».

— Там стане выгадна куп­ляць не адну адзінку тавару, а некалькі. Тады яго кошт стане ніжэйшым, бо будзе прымяняцца дыферэнцыраваная скідка. І чым больш аднолькавых тавараў вы купіце, тым большую выгаду атрымаеце, — тлумачыла дырэктар Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства Ганна Сянько. — У асноўным будуць прадавацца прадукты, хаця прапануем і невялікую групу нехарчовых тавараў: бытавую тэхніку, бытавую хімію і іншыя. Цяпер у магазіне ідзе рамонт. Ужо закуплена новае халадзільнае абсталяванне, шафы, вітрыны. На больш сучасны памяняецца і дызайн памяшкання — ён будзе ў шэра-чорных колерах.

У хуткім часе з’явіцца ў Паставах і новы аб’ект грамадскага харчавання — сямейнае кафэ DZ Burger па вуліцы Савецкай. Яго адкрыццё запланавана на другую палову красавіка.

Іна Сняжкова



Читайте также:
Бригада Поставского РЭСа — в тройке лидеров по ремонту и содержанию электросетей
2 года назад оборвался земной путь председателя правления Поставского райпо Григория Левковца
Поставский молочный завод начал выпускать сыры новой торговой марки «СССЫР»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.