В Поставах в микрорайоне 6-го городка открылся новый детский сад

Образование

У апошнія гады вядзецца актыўная забудова мікрараёна 6-га гарадка ў Паставах. Як правіла, шчаслівымі ўладальнікамі квадратных метраў у гэтым прыгожым месцы горада становяцца мнагадзетныя сем’і. У прадуманай да дробязей інфраструктуры мікрараёна не хапала толькі дзіцячага садка. Пытанне пра яго будаўніцтва неаднойчы ўзнімалася на розных узроўнях улады І нарэшце ў 2019-м вырашылася станоўча.

А сёння з удзелам старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва адбылося ўрачыстае адкрыццё сацыяльна значнага аб’екта.Яслі-сад расчыніў дзверы для 116 дзяцей і 43 работнікаў. Мае незвычайны дызайн: звонку будынак нагадвае казачны замак. Усім сучасным патрабаванням адпавядае і ўнутры. Тут абуладкавана 6 групавых пакояў для дзетак розных узростаў, асобныя кабінеты для спецыялістаў, харчовы і медыцынскі блокі. Усебаковаму развіццю і аздараўленню наведвальнікаў гэтай дашкольнай установы будуць спрыяць камп’ютарны клас, басейн, фізіятэрапеўтычны кабінет, музычная, фізкультурная і зала ЛФК.

Аб’ект узведзены ДКУАБП “Рассвет Пастаўскі”.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Читайте также:
Дети и родители в цифрах: в Поставском отделе ЗАГС подвели итоги 2020-го года
Любовь подкрепляется не красивыми словами, а конкретными делами. Семья Елены и Руслана Найденок
Не торты, а произведения искусства создает жительница аг. Новоселки Ольга Бугай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.